Архіў навін
У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.
Прапануем вашай увазе тэкст артыкула
Школа адукатараў-2009
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах.
Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць 4–6 верасня 2009 г., пазнаёмяцца з метадалогіяй распрацоўкі праграм адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэтавых групаў, мэты і задач, крытэрыяў ацэнкі паспяховасці мерапрыемства, складанне праграмы, выбар трэнераў/фасілітатараў/экспертаў і г.д.), навучацца складаць заяўкі на падтрымку адукацыйна-асветніцкіх праектаў і асобных мерапрыемстваў, атрымаюць досьвед фасілітацыі такіх мерапрыемстваў.
Аўтары самых цікавых ідэяў адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў атрымаюць магчымасць правесці іх у межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі, які будзе ладзіцца з 20 да 27 верасня 2009 г.! Тэма Тыдня – «Нефармальная адукацыя ў Беларусі – да лепшай якасці жыцця».
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую анкету-заяўку, узор якой прыкладзены асобным файлам, а таксама рэкамендацыйны ліст у вольнай форме ад імя прадстаўніка кіраўніцтва арганізацыі.
Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»
Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.
Спампаваць матэрыял
Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.
Спампаваць матэрыял
Запрашаем на семінар-канферэнцыю па праблемах сістэмы адукацыі ў Беларусі
Запрашаюцца актыўныя маладыя жанчыны, якіх хвалюе сучасны стан школьнай і дашкольнай адукацыі і якія гатовыя падзяліцца сваім бачаннем таго, што і як трэба мяняць у гэтай сістэме.
Падчас семінару ўдзельніцы будуць мець магчымасць абмеркаваць сваё бачанне праблемаў у школьнай і дашкольнай адукацыі Беларусі, азнаёміцца з рэформамі ў літоўскай сістэме адукацыі і сустрэцца з яе прадстаўнікамі, а таксама разам падумаць пра рашэнні хай сабе дробных, а ў той жа час вельмі важных праблем.
Семінар будзе адбывацца ў Вільні (Літва), 11–13 верасня (пятніца-нядзеля).
Удзел у семінары бясплатны.
Арганізатары таксама аплачваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Працоўныя мовы – беларуская і руская. Пры неабходнасці, будзе ажыццяўляцца пераклад з англійскай.
Зацікаўленых просім спампаваць анкету і даслаць яе на адрас seminar.educationby@gmail.com
Дэдлайн – 11 жніўня.
Увага! Выйшла новая кніжка па астраноміі на беларускай мове
Яе аўтар — Кастусь Цыркун. Кніга называецца «Над намі — неба: міфы і паданні пра зоркі, сузор'і і планеты». Кніга адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Выдавец: «Мастацкая літаратура». Рэцэнзію Міколы Чэмера на гэтую кнігу можна пачытаць у «Настаўніцкай газеце».
Заняткі па гісторыі Другой сусветнай вайны для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў НДА ладзяцца ў Віцебску і Катыні з 8 да 10 жніўня.
Няўрадавыя арганізацыі Віцебска і Гданьска запрашаюць педагогаў, студэнтаў і дзеячаў НДА на трохдзённае навучанне пра польскі ўдзел у Другой сусветнай вайне. Цыкл заняткаў пройдзе ў Віцебску і Катыні.
Заняткі будуць праводзіць беларускія і замежныя трэнеры ды эксперты.
Удзельнічаць у навучанні могуць педагагічныя супрацоўнікі пачатковых, базавых і сярэдніх школ, сярэднеспецыяльных вучэбных установаў, выхаваўчых асяродкаў для дзяцей і моладзі, навучальных цэнтраў для непаўналетніх інвалідаў, аддзелаў адукацыі розных узроўняў, студэнты педагагічных каледжаў і ВНУ, прадстаўнікі/прадстаўніцы НГА, кіраўнікі/кіраўніцы і актывісты/актывісткі асветніцкіх і краязнаўчых гурткоў, суполак, клубаў ды сетак.
Удзел у трэнінгу бясплатны.
Арганізатары кампенсуюць іншагароднім навучэнцам кошт праезду і пражывання. Усе ўдзельнікі забясьпечваюцца трохразовым харчаваннем. Навучэнцы атрымаюць вучэбныя ды іншыя матэрыялы.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 5 жніўня.
Ахвотныя да ўдзелу могуць запісацца на заняткі па электронным адрасе: schoolgender@gmail.com ці па тэлефонах: +375 29 666 37 54 (Velcom) і +375 29 892 82 84 (МТС).
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Семінары для валантэраў у Германіі
14–20 сакавіка 2010г., 9–15 мая 2010г., 26 верасня-2 кастрычніка 2010г. у Германіі адбудуцца семінары для валантэраў.
Для ўдзелу ў сэмінарах запрашаюцца заангажаваныя ў грамадскай
дзейнасці маладыя людзі ва ўзросце 18–25 гадоў. Галоўнай мэтай
сустрэчаў з'яўляецца абмен досведам, які спатрэбіцца ў далейшай
дзейнасці.
Семінары будуць прысвечаныя тэмам:
– валантэрства ў экалагічнай сферы,
– еўрапейскае валантэрства,
– нерэгулярнае валантэрства,
– валантэрства ў культурніцкай сферы,
– сусветнае валантэрства,
– іншыя валантэрскія службы за мяжой.
Удзел у семінарах бясплатны.
Дадатковая інфармацыя – на сайце: www.freiwilligenkolleg.de/174_Bewerbung.htm
Апошні тэрмін падачы заявак: 19 кастрычніка 2009 году.
Паводле adukacyja.info
Адукацыйная праграма «Студэнт у дзеянні!"
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Студэнт у дзеянні!".
Праграма складаецца з 2-х трэнінгаў і ставіць мэту – фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў мінскіх сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў, якія жадаюць дзейнічаць у абарону сваіх правоў.
Беларуская мова стала ахвярай крызісу
Жодзінскі гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у мясцовай гімназіі беларускамоўную праграму навучання.
Мясцовыя ўлады, спасылаючыся на эканамічны крызіс і неабходнасць эканоміі сродкаў, вырашылі ліквідаваць прыярытэтнае беларускамоўнае навучанне ў гімназіі №1 Жодзіна. Жодзінскі гарвыканкам ужо прыняў рашэнне № 928 ад 23.06.09 аб ліквідацыі адзінага ў рэгіёне беларускамоўнага гімназічнага класу.
Як адзначаюць актывісты, гэта ўжо трэцяя спроба ліквідаваць беларускае навучанне.
Першы раз чыноўнікі спрабавалі гэта зрабіць у 2004‑2005 гадах, другі раз − у 2008 годзе.
Нагадаем, менавіта тут вучыцца Янка Лапіцкі, бацькі якога дабіваліся навучання на беларускай мове.
Паводле Нашай Нівы