Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.05.2009

Конкурс “Малады еўрапеец году”

Нямецкі Фонд імя Хайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа” абвясціў конкурс на ўручэнне штогадовай прэміі “Малады еўрапеец году 2009”.

Удзельнікам конкурсу можа стаць юнак або дзяўчына 18–28 год з любой краіны, якая працуе над паляпшэннем узаемаразумення паміж народамі альбо еўрапейскай інтэграцыі і дасягнула поспеху ў гэтай працы.

Прэмія дае магчымасць лаўрэату прайсці паўгадовую практыку ў офісе аднаго з дэпутатаў Еўрапарламенту альбо іншай еўрапейскай інстытуцыі, а таксама грант у памеры 5 тысяч еўра.
Калі вы ведаеце такога кандыдата, запоўніце форму-намінацыю.

Апошні тэрмін падачы заявк – да 30 чэрвеня.

Заяўкі прымаюцца на адрас: Heinz-Schwarzkopf-Stiftung Junges Europa,
Sophienstraße 28–29, 10178 Berlin, Germany.

Больш падрабязную інфармацыю і фармуляр можна знайсці на вэб-пляцоўцы арганізатараў.


Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчны»




28.05.2009

Фотавыстава “Нашыя дзеці”

Адкрыццё фотавыставы “Нашыя дзеці” адбудзецца 1 чэрвеня ў кавярні “Стары Менск” (пр. Незалежнасці, 14). У фотавыставе будуць прадстаўленыя працы Ксеніі Авімавай, Аляксандра Васюковіча, Таццяны Гаўрыльчык, Таццяны Зяньковіч, Андрэя Лянкевіча, Хрысціны Карчэўскай.


Арганізатар выставы – Валанцёрская ініцыятыва “Разам дзецям”.


Паводле radaslava.livejournal.com




28.05.2009

Распрацоўка ўрока для 4 класа. даслала жлобінская настаўніца Галіна Чахава.

28.05.2009


Сваю распрацоўку ўрока беларускай мовы па тэме «Скланенне прыментнікаў у множным ліку» прапануе жлобінская настаўніца Галіна Чахава.


Спампаваць матэрыял (doc, 90 КБ)




22.05.2009

Летнік у Берліне

З 12 па 26 жніўня 2009 году ў Берліне адбудзецца летнік для грамадскіх актывістаў з розных краінаў, а таксама і з Беларусі.

Падчас летніка ва ўдзельнікаў будзе шанец пазнаёміцца з функцыянаваннем палітыкі ды грамадзянскай супольнасці ў Германіі.

Разам з майстар-класамі (па тэмах энергія і палітыка, па ахове навакольнага асяроддзя, палітыка Еўрапейскага Саюзу, грамадства і правы нацыянальных меншасцяў) удзельнікі пройдуць кароткую практыку ў фундацыі Генрыха Бёля.



20.05.2009

Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.

Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі
Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі
Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін
Склоны Іх запомніць варта! – Рыгор Барадулін
Грамацейка – Рыгор Барадулін
Загадкі-багаткі – Рыгор Барадулін
Спампаваць вершы тут

Дадаць яшчэ верш / Паглядець, што дадалі калегі

20.05.2009

Прапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.

Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі
Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі
Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін
Склоны Іх запомніць варта!

19.05.2009


Шэсць з іх прапануюць навучанне на беларускай мове:


Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» (вул. Кунцаўшчына, 18)


Гімназія № 9 (Сядых, 10)


Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45)

Гімназія № 28 (Ракасоўскага, 93)


Гімназія № 14 (вул. Васняцова, 10).


Школа з музычнай накіраванасцю № 60 (Лібкнехта, 82).


Сярэдняя школа №190 (раён Уручча-3)



Чытаць падрабязней/

18.05.2009

У красавіцкім (2009) бюлетэні змешчаны артыкул Ірыны Сыско «Праектна-тэматычны падыход да засваення новай лексікі ў пачатковай школе». Аўтарка прыводзіць і дынаміку адносінаў да ўрокаў беларускай мовы пры выкарыстанні такога падыходу. Інтэрв'ю з Галінай Дрокінай чытайце ў рубрыцы «Асоба ў адукацыі".
Бюлетэнь цалкам знаходзіццатут.





18.05.2009

У красавіцкім (2009) бюлетэні змешчаны артыкул Ірыны Сыско «Праектна-тэматычны падыход да засваення новай лексікі ў пачатковай школе». Аўтарка прыводзіць і дынаміку адносінаў да ўрокаў беларускай мовы пры выкарыстанні такога падыходу. Інтэрв'ю з Галінай Дрокінай чытайце ў рубрыцы «Асоба ў адукацыі".
Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут.





Старонкі