Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- Ігар Кузьмініч: Выкладчыкі павінны працаваць без страху >>> 
- Экс-прарэктар БДУ: Беларуская школа працягвае выхоўваць рабоў >>> 
- Блог настаўнікаў Беларусі: Здаць грошы ў фонд чагосьці там і справаздацца... >>> 
- Выкладчыкі з Гродна вучаць англійскую мову, каб зарабляць больш >>> 
- Беларускія настаўнікі ў Польшчы >>> 
- «Хай Пуцін ходзіць у жаночых туфлях» – маскоўскія школьнікі пра ўвядзенне школьнай формы >>> 
- Настаўнікі паднялі паўстанне і захапілі чатыры радыёстанцыі ў мексіканскім штаце Герэра >>> 

05.04.2013

Мікалай ЗАПРУДСКІ,
прафесар кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі
Акадэміі паслядыпломнай адукацыі
.
“Настаўніцкая газета” ўжо неаднойчы звярталася да тэмы актыўнай ацэнкі. Ёсць прычыны, каб прадоўжыць тэму: па-першае, традыцыйная практыка кантролю і ацэнкі не задавольняе многіх педагогаў; па-другое, настаўнікі і метадысты праяўляюць вялікую цікавасць да праблемы аптымальнай арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку; у адукацыйным працэсе многія педагагічныя праблемы могуць паспяхова вырашацца пры прымяненні актыўнай ацэнкі (матывацыі вучняў да пазнавальнай дзейнасці і павышэння іх адказнасці, забеспячэння высокай выніковасці навучання, стварэння псіхалагічнага камфорту на занятках і інш.)

05.04.2013

У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага сёлета скульптар Гэнік Лойка, чые дзеці вучацца ў гімназіі №4 г. Мінска, правёў на ганку гімназіі творчую акцыю супраць русіфікацыі беларускамоўных школаў. Непасрэднаю прычынаю акцыі было юрыдычна хібнае ўпісанне ў статут гімназіі пункту пра дзве мовы навучання ў ёй. Бацькі вучняў-гімназістаў пры дапамозе Таварыства беларускай школы падрыхтавалі ліст-заяву, адрасаваную дырэктару гімназіі ды Фрунзенскаму РУА г. Мінска. 3 красавіка 2013 г. дэлегацыя бацькоў навучэнцаў 4-й гімназіі г. Мінска і Таварыства беларускай школы наведала дырэктара гэтай установы сп. Ю. Бандарэнку.

05.04.2013

Абласны этап конкурса «Настаўнік года – 2013» завяршыўся суперфіналам. Лепшым на Магілёўшчыне стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры з гімназіі №1 горада Магілёва Юрый Каласоўскі. У аснову педагагічных ідэй Юрася пакладзена стратэгія актыўнай ацэнкі.
Відэа знаходіцца тут




03.04.2013

875 тысяч дзяцей Даніі не могуць наведваць школы з-за канфлікту паміж прафсаюзам настаўнікаў і мясцовымі ўладамі.
Настаўнікі Даніі выйшлі на страйк, таму што апасаюцца, што ўзровень адукацыі можа быць зніжаны. Пры гэтым заробак настаўніка ў Даніі складае каля 5 тысяч еўра пры сярэдняй нагрузцы 16 гадзін у тыдзень.
А чаму трэба здарыцца, каб на вуліцу выйшлі беларускія педагогі?


03.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- За што ціснулі на Ігара Кузьмініча >>>
- Казка Ігара Кузьмініча пра Белага рыцара >>>
- Аўтар «Гродназнаўства» Вячаслаў Швед таксама застаўся без пасады прафэсара >>>
- Швед: Яны нас выпіхваюць, каб астатнія маўчалі >>>
- Сельскія школы: расклад на заўтра >>>
- БДУІР пераходзіць на навучанне па сістэме 4+2. Што гэта такое? >>>




03.04.2013

«Кто скупил дома в Майями? – Доктора с учителями!»

Глядзець/

02.04.2013

Запрашаем паўдзельнічаць у практычным міжнародным семінары па грамадзянскім выхаванні моладзі «Прэзентацыя фестывалю праектаў “Мы – грамадзяне Беларусі”», які адбудзецца 6 красавіка, а 10.00 у ДУА «СШ № 207 г. Мінска» (вул. Рафіева, 103). У мерапрыемстве прымуць удзел адміністрацыя школы, настаўнікі ДУА «СШ № 207 г. Мінска», прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Пазднікаў М.А., адзін з арганізатараў конкурсу «Мы – грамадзяне Украіны», кандыдат педагагічных навук Кендзар П.І., арганізатары конкурсу «Я – грамадзянін» у Чэшскай Рэспубліцы, настаўнікі Р. Прахазка і кандыдат філасофскіх навук М.Мацейка.
Тэлефон для даведак 205 26 57.

02.04.2013

Для каго: студэнты і магістранты
Дзе: Германія
Калі: 1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 21/04/2013
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2013–2014 (1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014).


02.04.2013

Інстытут імя Гётэ ў Мінску пачынае новы адукацыйны праект для беларускай моладзі “Roots and Treetops / Карані і вершаліны”, які будзе ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове. У рамках дадзенага праекта маладыя людзі, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных супер-інтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, на апошняй стадыі праекта яго ўдзельнікі наведаюць шэраг еўрапейскіх краін, каб бліжэй пазнаёміцца са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў.
Анкеты-заяўкі знаходзяцца тут



Старонкі