Архіў навін
Дарагія калегі-настаўнікі! Замест першакрасавіцкай «качкі" пра тое, што адмянілі суботнікі ці абавязковую падпіску, прапануем вам падборку жартаў пра нашу школу. Добрага настрою вам і вашым вучням!
Настаўнік: «Палова не можа быць большай або меншай. На жаль, большая палова класа гэтага не разумее».
----------
Узровень дэмакратыі ў нашай школе настолькі высокі, што ніхто не баіцца ўголас сказаць самі разумееце што самі разумееце пра каго.
-----------
- За настаўніцай гоніцца рабаўнік: «Давай деньги!»
- Адкуль у мяне грошы – я ж настаўніца.
- Тогда давай часы!
- Часы не дам – забірай класнае кіраўніцтва.
«Прашу разглядаць мой сыход з установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» формай ПРАТЭСТА супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды» – напісаў 31 сакавіка ў Ігар Кузьмініч.
Сваё рашэнне ён патлумачыў у адкрытым лісце, накіраваным на імя старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры.
Агляд адукацыйных навін
- 7 год праграме імя Кастуся Каліноўскага >>>
- Іна Кулей: У Беларусь вярнулася 80% «каліноўцаў" >>>
- Тэст для рэктара >>>
- У Мінску абмеркавалі сістэму забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрасаюза, Грузіі і Казахстана >>>
- Ці будзе ў Расіі школьная форма? >>>
Навучанне напісанню дзелавых папер у большасці краінаў з'яўляецца часткай школьнай праграмы. Пакуль нашы дзеці ўстаўляюць прапушчаныя літары ў састарэлыя тэксты практыкаванняў, прапануем настаўнікам павучыцца таму, чаму трэба вучыць дзяцей.
BOSS Belarus (Брацтва арганізацыяў студэнцкага самакіравання) запрашае да ўдзелу ў семінары “Як пісаць матывацыйны ліст”, які пачнецца ў 12 гадзін 7 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, д. 15, пам. 3.
У часе трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца што трэба пісаць у матывацыйным лісце, на чым акцэнтаваць увагу і г. д. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 тысяч рублеў. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету.
Апошні тэрмін – 30 чэрвеня
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры пройдзе 6 – 12 ліпеня. Сёлета ён складаецца з 3-х частак:
1) Падчас святкавання Купалля ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»;
2) На танцавальнай школе «Пятровіца» будзе вучыць Сяргей Выскварка з Любані – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі». Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі;
3) У завяршэнне ўдзельнікі змогуць далучыцца да рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок).
31 сакавіка
У апошні дзень сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдзе Фестываль моў!
На працягу аднаго дня наведвальнікаў Фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная міні-лекцыя працягласцю 40 хвілін, падчас якой прэзентатар (спецыяліст па пэўнай мове) падзеліцца са слухачамі самымі цікавымі фактамі пра гэтую мову.
Урок для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».
Нашыя жывёлы
Урок англійскай мовы для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».
НаШтоБуЗУ: пасля дадзеных заняткаў вучні змогуць самастойна:
1) ствараць дыялогі пра жывёл (3–4 рэплікі);
2) лічыць па-англійску (ад 1 да 10);
3) вызначаць літары і гукі;
4) умець утвараць назоўнікі ў множным ліку.
РГА «Таварыства беларускай школы» даслала ліст Старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзю Пальчыку з прапановай паўдзельнічаць у пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Нагадаем, што ў лютым было абвешчана, што дэпутаты – члены камісіі будуць праводзіць маніторынг прымянення Кодэкса ў адукацыйным працэсе ўсёй нацыянальнай сістэмы. «Гэта тычыцца і дашкольнага ўзроўню, і агульнай сярэдняй, і вышэйшай, і паслядыпломнай адукацыі», – удакладніў Г. Пальчык.
Учора ў БДПУ прайшло першае пашыранае паседжанне, прысвечанае арганізацыі дашкольнай адукацыі. У якасці мэты была заяўлена распрацоўка прапановы па карэктаванні адпаведнага раздзела Кодэкса аб адукацыі.
23 сакавіка
Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў.
Свята адбудзецца ў суботу 23 сакавіка.
Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына «Якая я птушка?», майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць «скрыня добрых словаў» з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне «Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?».
Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі.