Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.01.2013

Наталля Ільініч: На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.

31.12.2012

Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам!
Дзякуй вам за вашую працу, за шчырасць і годнасць. Дзякуй за матэрыялы для нашага сайта і водгукі на іх. Дзякуй за веды і каштоўнасці, якія вы даеце нашым дзецям.
Шчаслівых падзеяў і радасных зменаў у 2013 годзе! Заставайцеся з намі!
Ваш Nastaunik.info.

31.12.2012

Іна Студзінская, Радыё Свабода

У 2012 годзе ў Беларусі закрылі 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасці. Пераважна яны былі беларускамоўныя. Толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў Мінска ёсць магчымасць вучыцца па-беларуску. Ніводнай цалкам беларускамоўнай школы няма ў абласных цэнтрах і вялікіх гарадах краіны. У Магілёве ў беларускамоўным класе засталася адна навучэнка – Ялінка Салаўёва.
Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч кажа, што трэба самім спрабаваць змяніць сітуацыю: «Ніхто ўжо не чакае зменаў пры гэтым кіраўніцтве. Трэба ствараць альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы. Міністэрства адукацыі асобна займаецца імітацыяй адукацыйнага працэсу, а людзі самі: гэта ёсць і беларускамоўнае навучанне, садкі, гурткі, пазакласныя мерапрыемствы. „ялінкі“, „кружэлкі“, метадычныя матэрыялы, дыстанцыйнае навучанне – усё ідзе паралельна па-беларуску. Гэта не звязана з Міністэрствам».

28.12.2012

Апошні тэрмін – 1 жніўня 2013 г. 

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс» імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка. А таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.
Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

26.12.2012

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета

Тэрмін «актыўная ацэнка», як гэта часта бывае, папаўся на вочы выпадкова. На сайце аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле «Навіны» была змешчана інфармацыя пра цікавае і нетрадыцыйнае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла, якое было прысвечана метаду актыўнай ацэнкі.

26.12.2012

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета

Тэрмін «актыўная ацэнка», як гэта часта бывае, папаўся на вочы выпадкова. На сайце аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле «Навіны» была змешчана інфармацыя пра цікавае і нетрадыцыйнае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла, якое было прысвечана метаду актыўнай ацэнкі. Пасяджэнне праходзіла на базе Гатаўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы Глыбоцкага раёна, і на ім прысутнічалі педагогі (на чале з дырэктарам) усіх школьных прадметаў. Апошняя заўвага стала яшчэ адным аргументам, каб пазнаёміцца з гэтым метадам бліжэй.

26.12.2012

26–28 снежня 2012 г. 
3–6 студзеня 2013 г. 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае Каралеўства».
Разам з казачнай Феяй юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з Трымузейным Каралеўствам і яго ўладарамі – Асілкам, Князёўнай і Мадысткай.
Дзеці адправяцца ў захапляльнае падарожжа па музею. Узяўшы на ўзбраенне кемлівасць, знаходлівасць, эрудыцыю, яны пераадоляць усе выпрабаванні. Пры дапамозе здабытых запаветных Ключоў змогуць расчараваць Дзеда Мароза са Снягуркай, весела і дружна сустрэць надыходзячы Новы Год!

21.12.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка 2013 г. 

Праграма трансмежага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007 – 2013 запрашае школы, якія знаходзяцца на тэрыторыі праграмы (для Беларусі – Гродзенская, Брэсцкая, Мінская і Гомельская вобласці), да ўдзелу ў акцыі па прасоўванні трансмежнай супрацы. Прыдумайце цікавыя міжнародныя гульні, сустрэньцеся з сябрамі з іншых краін ды паўдзельнічайце у фестывалі рэгіёнаў!
Ідэя мерапрыемства – прадэманстраваць культурную разнастайнасць і творчы патэнцыял новага пакалення.
Арганізатары забяспечваюць даезд, пражыванне і харчаванне для ўсіх абраных груп.

20.12.2012

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.

20.12.2012

Nastaunik.info

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.
Спрычыніліся да выдання і аўтары Nastaunik.info: Галіна Сухава, Тамара Мацкевіч, Валер Мазынскі ды іншыя спрыялі як ідэямі, так і практычнай дапамогай.

Старонкі