Архіў навін
У межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2012» адбудзецца Дзень маладога даследчыка, які будзе арганізаваны 3 сакавіка 2012 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу запрашаюцца старшакласнікі і студэнты 1–2 курсаў ВНУ разам з навуковымі кіраўнікамі, гатовыя прадманстраваць вынікі сваіх навукова-даследчых работ па заалогіі і / ці батаніцы.
Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.
Прыгоды Капітана Танакі
Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.
Мінск: Логвінаў, 2009
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.
Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.
Ян Каханоўскі, пераклад birdwatch.by
Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжана методыка арганізацыі дадатковага кармлення птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палове 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.
20 красавіка 2012 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя «Шацілкаўскія чытанні».Запрашаюцца да ўдзелу навукоўцы і даследчыкі. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэта. Мяркуецца правядзенне юнацкай секцыі (даклады навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).
Мэта канферэнцыі – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, звязаных з Светлагорскім краем і суседнімі раёнамі. Па матэрыялах канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка артыкулаў.
Тэльман Маслюкоў, Беларускія рэгіянальныя навіны
Пётр Лысенка – знаны археолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Але на гэты раз яго выступ гучаў не ў акадэмічнай залі ці ўніверсітэцкай аўдыторыі. Прафесар выступіў з лекцыяй для звычайных старшакласнікаў Светлагорска.
Вядомы навуковец прыехаў у Светлагорскі раён на пару дзён, для абавязковага агляду пляцовак, якія выдзелены пад нафтавыя свідравіны. Лекцыя не была прадугледжана графікам паездкі. Аднак Пётр Фёдаравіч адгукнуўся на ініцыятыву мясцовай школы № 10 і падрыхтаваў відэапаказ. Дзеля гэтага сабралі вучняў, якія цікавяцца гісторыяй, з розных школ горада.
Аб чым распавядаў вучоны старшакласнікам?