Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.01.2012

Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года.
На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Аб беларускай ідэнтычнасці».
Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя».

20.01.2012

Заяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеня

Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.


I сесія адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы»


Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем'і дзяцей з інваліднасцю.

19.01.2012

У школьнай насценгазеце паведамлялася пра пераможцаў школьных спартыўных спаборніцтваў. Спачатку ў алфавітным парадку былі змешчаны прозвішчы вучняў 5-га класа, потым – 6-га, пасля – 7-га і нарэшце 8-га: Адаменка, Адаміч, Бандарэнка, Бандарчук, Завадская, Заварухін, Кудраўцаў, Кудравец, Купрыянаў, Сцёпачкін, Сцяпук, Сцяпанчыкаў, Хількевіч, Хілько. Ці можаце вы адказаць, хто з іх у якім класе вучыцца?..

19.01.2012

У нумары:
- Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
- Сайт «Актыўная Ацэнка»: Агляд новага адукацыйнага рэсурса...
- Акадэмічнай моваю: Тэзісы даклада Маргарыты Лебедзевай, прысвечанага адметнасцям сістэмы актыўнай ацэнкі і яе ролі ў «рэалізацыі стандартаў новага пакалення»...
- З доляй жарту: Показкі з адукацыйнага жыцця... 
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №16 (385 Kb)  

19.01.2012

Сумоўе – 28 студзеня

Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага.
На курсы запрашаюцца ўсе ахвотныя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. Навучанне бясплатнае.
Праграма мае пяць узроўняў: Basic, Beginner, Intermediate, Advanced, Super advanced.
Напрыканцы студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, атрымаюць сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы. Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

19.01.2012

Баршчэўскі Л. П. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік / Л. П.Баршчэўскі ; прадм. Л. Шарэпка. — Мінск: Радыёла-плюс, ІП Сіўчыкаў Ул. М., 2011. — 180 с.
«Беларуска-польскі размоўнік-даведнік» выйшаў у межах серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі». Выданне прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.
Размоўнік-даведнік мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народа, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі. Дзеля гэтага ў склад кнігі ўключаны практычны граматычны даведнік, асновай якога паслужыла падрыхтаваная тым жа аўтарам і выдадзеная ў 2008 г. «Кароткая граматыка польскай мовы». Раздзелы размоўніка забяспечаны тэматычнымі беларуска-польскімі слоўнічкамі. У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб’екты на тэрыторыі сучаснай Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.

17.01.2012

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.

17.01.2012

На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі – http://birdwatch.by/games. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.

16.01.2012

Развяжыце з падрабязнай аргументацыяй задачы:
a) Завод «Электрарухавік» за ІІ квартал вырабіў рухавікоў на 10% больш, чым за першы, за ІІІ квар-
тал – на 25% больш, чым за другі, а за IV квартал вырабіў толькі трэць колькасці рухавікоў ІІІ кварта-
ла. Колькі рухавікоў выраблена за год, калі вядома, што ў другім паўгоддзі выраблена 220 рухавікоў?
б) На акружыне адвольным чынам выбраны 100 сініх пунктаў і адзін чырвоны (пункты не супадаюць).
З вяршынямі ў гэтых пунктах пабудаваны ўсе магчымыя выпуклыя многавугольнікі.

16.01.2012

«Беларускае пяціборства-ХІ»: Заданні і адказы

...Заданне 5 (мова – да 20 балаў). У школьнай насценгазеце паведамлялася пра пераможцаў школьных спартыўных спаборніцтваў. Спачатку ў алфавітным парадку былі змешчаны прозвішчы вучняў 5-га класа, потым – 6-га, пасля – 7-га і нарэшце 8-га: Адаменка, Адаміч, Бандарэнка, Бандарчук, Завадская, Заварухін, Кудраўцаў, Кудравец, Купрыянаў, Сцёпачкін, Сцяпук, Сцяпанчыкаў, Хількевіч, Хілько. Ці можаце вы адказаць, хто з іх у якім класе вучыцца?..

Старонкі