Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.02.2012

tv2.by

Да 120-годдзя з дня нараджэння заснавальніка Таварыства беларускай школы Браніслава Тарашкевіча ў гарадскіх школах прайшлі адмысловыя мерапрыемствы. Праўда, гэта толькі дадало моўных пытанняў вучням і іх настаўнікам...

04.02.2012

Вера Артэага, Рэспубліка



Шмат хто яшчэ памятае школьныя перажыванні з нагоды незаслужанай ці, наадварот, цалкам заслужанай нізкай адзнакі, як хавалі дзённікі ад бацькоў або самастойна ўносілі туды «праўкі». Зрэшты, з тых часоў мала што змянілася. Сёння школьнікі, можа быць, менш, але таксама хваравіта ставяцца да настаўніцкіх «аўтографаў» і бацькоўскай рэакцыі на іх: «Няўжо ты ў мяне дурней іншых?!» Што ж, школьная адзнака значыла і значыць шмат. Але ці магчыма пазбавіць яе адцення «прысуду» і зірнуць на яе па-новаму? Магчыма, перакананы загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Мікалай Запрудскі.



03.02.2012

Яська і конік ягоны Грыўка



Юры Усціновіч. Яська і конік ягоны Грыўка. Казка з ілюстрацыямі Івана Іванова.


Мінск: Логвінаў, 2010.


Прысвячаецца вялікай перамозе нашых продкаў на полі Грунвальдскім.


03.02.2012

Правілы бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій



Склаў Ігар Сасімовіч.


Прадмет: Інфарматыка.


Клас: 6.


02.02.2012

Марыя Эйсмант, Народная воля

Год таму, 27 студзеня, настаўніцу гісторыі з Талькі Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч звольнілі са школы. Сёння яна расказвае аб тым, як жывецца дысідэнтам у Беларусі і што прыемнае можна знайсці ў такім становішчы.
- Cамае галоўнае, што мне дапамагло, – гэта людская салідарнасць, падтрымка і маральная, і матэрыяльная. Я прывыкла, што беларусы жывуць кожны сам па сабе. А тут такая згуртаванасць! Я падлічыла, што толькі грашовых пераводаў атрымала 169!
Для мяне вельмі важна, што грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай школы» дапамагае мне не губляцца прафесійна. Запрасілі рэдагаваць настаўніцкі метадычны сайт «Актыўная ацэнка». Гэта такая інавацыйная, папулярная ў свеце навучальная методыка, якая толькі да нас прыйшла...

02.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».
Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

01.02.2012

Сайт Мінстэрства адукацыі рэкамендуе цікавыя і карысныя матэрыялы для настаўнікаў. Вось цытата з артыкула, спасылка на які знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта Міністэрства адукацыі РБ : «власть активно пытается использовать образовательные учреждения в политических целях, грубо вмешиваясь в учебный процесс. Между тем задача школы — учить и воспитывать самостоятельных граждан, а не быть поставщиком массовки, используемой для поддержки любого действующего режима".
Назва артыкула, які рэкамендуецца пачытаць «Школа беспартийности. Школы и вузы нуждаются в немедленной, безоговорочной и решительной деполитизации".



01.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага 

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты.

01.02.2012

Прапануем настаўнікам і вучням новую магчымасць інтэрактыўнага знаёмства з нацыянальнай культурай – танцы пад гармонік і дуду. Полька, падэспань, лявоніха, ойра - арганізатары абяцаюць навучыць танцам нашых бабуляў усіх, хто прыйдзе. Танцавальная вечарына адбудзецца 1 лютага ў ДК МАЗ, пачатак у 19:00, кошт за ўваход 10 тыс.
Ладзіць вечарыну Зміцер Сідаровіч з сябрамі-музыкамі.

31.01.2012

Апошні тэрмін падачы заявак - 12 лютага
 
Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі» запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маладых журналістаў.
«Будзь на сувязі» - доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый. Праграма складаецца з тэарэтычнага курсу (6 трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі) і практычнай часткі (распрацоўка інфармацыйна-рэкламных праектаў і іх рэалізацыя пад супервізіяй спецыялістаў).
Удзельнікамі могуць стаць актывісты і валанцёры моладзевых грамадкіх аб’яднанняў, маладыя журналісты. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.

Старонкі