Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.03.2012

Інструкцыя па вырабе рухомай карты зорнага неба

Прадмет: астраномія. Аўтар: Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3.
Для вырабу РКЗН (рухомай карты зорнага неба) трэба спачатку выразаць патрэбныя элементы з папяровай загатоўкі. На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба і накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна застацца непашкоджанай. У выніку яе трэба вярнуць настаўніку разам са зробленай РКЗН.

28.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 27 сакавіка

Абвешчаны Конкурс малых справаў для грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятываў, якія з’яўляюцца сябрамі Асамблеі НДА Беларусі ды маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства.
Прыярытэт будзе надавацца крэатыўным падыходам да ўцягвання новых людзей у грамадскую дзейнасць праз правядзенне грамадскіх кампаніяў, скіраваных на прыцягненне ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблемаў. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння.
Усе зацікаўленыя арганізацыі маюць магчымасць атрымаць папярэднія кансультацыі ды дапамогу ў афармленні заяўкі.

24.02.2012

Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя «Аб’яднаны шлях» абвесціла пра дыстанцыйнае навучанне юрыстаў для грамадскіх аб’яднанняў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў (3–5 курсы) і супрацоўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія хочуць пазнаёміцца з пытаннямі прававога рэгулявання дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

24.02.2012

Віталія Глаз, Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў

Яшчэ тыдзень таму я і не ведала, як і навошта ўвогуле адзначаць гэты дзень. Я і так выкладаю свой прадмет на беларускай мове і карыстаюся актыўна ёй у паўсядзённым жыцці... Ну, перад заняткам расказала б навучэнцам, што ёсць такі Дзень – міжнародны, дарэчы! Што гэта вельмі важна для кожнага чалавека паасобку і для ўсёй нашай нацыі – цалкам не забывацца на мову і карані свае.
Ідэю прапанавала Ганна Каліноўская – навучэнка каледжа, зорачка каледжа і мега-мозг...

23.02.2012

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 3 красавіка

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Discover Vilnius!» («Адкрый для сябе Вільню!») вучняў 9–11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.
Удзельнікам праекта прапануецца магчымасць наведаць сонечную вясновую Вільню 27–28 красавіка 2012 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!
УВАГА! Усе ўдзельнікі, якія не маюць літоўскай нацыянальнай ці шэнгенскай візы, атрымаюць бясплатную візу ад арганізатараў праекта. 

22.02.2012

Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч. Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі.

22.02.2012

Метадычны дапаможнік

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.

22.02.2012

«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.

21.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 лютага

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў сакавіку – красавіку 2012 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У рамках навучальнай праграмы адбудуцца 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзевай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Паміж семінарамі будзе зарганізавана практыка па замацаванню ведаў і ўменняў на базе арганізацый удзельнікаў, а таксама праца па абмене досведам у рамках партала электроннага дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, удзельнікі, пры жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзевай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» паводле распрацаваных арганізатарамі матэрыялаў.
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.

21.02.2012

Белсат ТВ 

Тэлеканал «Белсат» падтрымлівае V Агульнанацыянальную дыктоўку, якая адбываецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Напісаць яе цяпер можна і дыстанцыйна праз інтэрнэт.
Дыктоўка пройдзе за тры этапы, наступныя два запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.
Напісаць дыктоўку можна ў сядзібе ТБМ у Менску (21 лютага а 17:30), падчас іншых зарганізаваных спатканнях, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці праз інтэрнэт.
Відэадыктоўку, прачытаную славутаю беларускаю тэлевядоўцаю Зінаідаю Бандарэнкаю кожны зможа напісаць сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі.

Старонкі