Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.02.2012

Іна Хоміч, Брестский курьер 

Хоць разнастайныя ўхілы ды профілі скасавалі яшчэ ў 2008 годзе, эстэтычная дадатковая адукацыя на базе агульнаадукацыйных устаноў працягвала існаваць. І не проста існаваць, а апраўдваць ускладзеныя на яе надзеі на ніве ўзрошчвання маладых талентаў.
Аднак яшчэ летам мінулага года, напярэдадні ўступлення ў сілу новага Кодэкса аб адукацыі, сярод школьных настаўнікаў, занятых на прадметах эстэтычнай накіраванасці, прайшла чутка, што яны могуць застацца без працы. Усё таму, што Кодэкс замацаваў скасаванне ўсякіх ўхілаў, што было прадказальна, але не зрабіў выключэння і для школ з паглыбленым вывучэннем «прыгожых» прадметаў. Рашэнне Мінадукацыі весці навучанне па старых праграмах яшчэ год не дало тады страсцям як след распаліцца.
Аднак з пачаткам новага каляндарнага года пытанне зноў пачалі актыўна абмяркоўваць. На гэты раз нават не з ініцыятывы педагогаў, што могуць застацца без нагрузкі, а з падачы бацькоў, чые дзеці навучаюцца ў школах з эстэтычным ухілам.
Адзін такі бацька выказвае шчырую заклапочанасць: «Няўжо з беларусаў цяпер будуць выхоўваць адно спартсменаў?».

15.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага 

Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму «Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.» для супрацоўнікаў беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх скіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.
Мэта семінараў – пазнаёміць удзельнікаў з ноў-хаў у працы нямецкіх музеяў, а таксама абмеркаваць канкрэтныя задачы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія музейныя спецыялісты. Акрамя таго, удзельнікі семінараў змогуць атрымаць уяўленне аб канцэпцыях нямецкіх і еўрапейскіх музеяў і пазнаёміцца з сучаснымі метадамі і інструментамі менеджменту ў сферы культуры і музейнай справы.
Па сканчэнні серыі семінараў удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

15.02.2012

Апошні тэрмін падачы зпаявак – 10 чэрвеня

Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі праводзіць штогадовы адукацыйны летнік у горадзе Благаеўград, Балгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. У праграме: навучальныя курсы (творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі ды грамадскія працы), дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі. Настаўнікі - носьбіты англійскай мовы ўцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова скончаць праграму і не парушаць правілы летніка, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсу ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жытло і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.

14.02.2012

«Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.
Літаратура: Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін.
Гісторыя: Вайна вачыма аператараў БССР, БССР 50 год таму, БССР наконадні вайны, Пакліканы рэвалюцыяй, Беларусы ў ААН.


14.02.2012

На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!

14.02.2012

На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy).
«Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!


13.02.2012

12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў прысвячаюцца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

13.02.2012

Тамара Мацкевіч

Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?

Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:

13.02.2012

Радыё Рацыя, суботамі ў 8:30 / 10:30

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.


12.02.2012

Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».

Старонкі