Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.01.2012

«Беларусь не гатовая далучыцца да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — такі вердыкт вынесла працоўная група Балонскага працэсу. Паседжанне групы, якая прадстаўляе ўсе 47 краін-удзельніц Балонскага пагаднення, прайшло 18–19 студзеня ў Капенгагене. Паводле ацэнкі Працоўнай групы, якую цяпер узначальваюць Данія і Азербайджан, Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

26.01.2012

Апошні тэрмін падачы тэкстаў – 1 мая

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс».
Гэты год выдаўся багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: Паўлюка Багрыма, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Максіма Танка, Янкі Брыля, Міхася Стральцова... Славутым юбілярам і прысвячаюць арганізатары гэты конкурс.
Да ўдзелу прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову. Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

26.01.2012

2 лютага

Запрашаем на прэзентацыю трох музычных дыскаў!
«З Новым годам!» – святочная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень.
«Шыпшына» – 19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры.
«Пасьпеўкі» – супольная праца Сержука Сокалава-Воюша і Тацяны Грыневіч-Матафонавай.
Імпрэза адбудзецца 2 лютага ў мінскім музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак а 18 гадзіне.
У праграме - сустрэча з выканаўцамі, жывая музыка.
Уваход вольны.

25.01.2012

Звязда

Зараз у СШ №2 г. Ашмяны — чатыры першыя класы, і адзін з іх стаў у сёлетнім навучальным годзе беларускамоўным. Аднак ужо з наступнага года ва ўсіх першых класах пачнецца навучанне выключна «на мове». Такім чынам, установа стане цалкам беларускамоўнай, пакуль адзінай у горадзе.
— Чаму мы пайшлі на гэта? Таму што з’яўляемся рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па развіцці ў вучняў камунікатыўных навыкаў шляхам вывучэння мовы, азнаямлення з культурай і гісторыяй роднага краю, — расказвае дырэктар СШ №2 г. Ашмяны Наталля Галашэўская. — Пацвярджаць новы статус будзем у красавіку. А пакуль у межах праекта наладжваем стасункі з беларускамоўнымі школамі і гімназіямі ў розных абласцях.
Нядаўна наладзіліся стасункі з беларускамоўнай гімназіяй Вільнюса. Спачатку група нашых старшакласнікаў і настаўнікаў наведала літоўскіх сяброў, а ў мінулым месяцы, 23 снежня, яны прыязджалі да нас. Для дзяцей гэта было сапраўднае свята. Вільнюскія школьнікі расказалі пра сябе, праспявалі нам песні на літоўскай мове, а ў якасці сюрпрызу падрыхтавалі песню на беларускай мове «Тры чарапахі». Але ж аказалася, што і нашы дзеці ў падарунак падрыхтавалі менавіта гэтую песню!

24.01.2012

Апошні тэрмін падачы прац – 1 сакавіка 2012 г.

konkurs-peraklad-kanvencyi-ab-pravah-invalidau-na-belaruskuju-movu.jpg Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» абвяшчае конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову». Мэта конкурсу – стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.
Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук, а таксама права і прывілей цалкам перавесці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.
Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі. Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.

24.01.2012

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Клапатлівыя машыны; Краіна замкаў, краіна рыцараў; Настольная гульня «Выратуй каралеўну»; Самаробка «Рыцарскі замак»; Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.); Загадкавая крыжаванка.

24.01.2012

Гарбузік №3: Рыцары 

У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка

24.01.2012

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Лічым дзетак жывёл; Казка пра спадарыню Мышэвіч; Гіганты мінулага; 7 надзвычайных дыназаўраў; Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў; Вясёлы Дына з пластыліну; Крыжаванка.

24.01.2012

Гарбузік №2: Дыназаўры

У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка

23.01.2012

У Беларусі зацверджаны і апублікаваныя праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 год.
Усе праграмы, якія прызначаны для тых, хто паступае ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пасля атрымання агульнай базавай адукацыі (дзевяць класаў), а таксама для тых, хто пасля заканчэння адзінаццаці класаў плануе паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы або ВНУ, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Акрамя таго, яны будуць уключаны ў даведнікі для абітурыентаў 2012 года. 

Старонкі