Архіў навін
Запрашаем на семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
24 – 31 жніўня 2007г. у Кшыжове, Польшча, адбудзецца семінар „Правы чалавека ў кантэксце людзей з абмежаванымі магчымасцямі”.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з інвалідамі;
- прадстаўнікі і лідэры арганізацый, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю і зацікаўленыя рабіць інтэграцыйныя праекты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Для ўдзелу ў семінары будуць адабраныя 11 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі.
Заўтра ў беларускіх школах прагучыць апошні званок
25 траўня ў школах Беларусі афіцыйна завершыцца навучальны год. Як паведамілі ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, школу сёлета сканчаюць амаль 94,5 тысячы выпускнікоў 11–12 класаў і амаль 80 тысяч дзевяцікласнікаў.
Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая – у 2006 годзе іх было 143 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае амаль столькі ж выпускнікоў.
Навіны ўступнай кампаніі-2007
Прымаць абітурыентаў сёлета будуць 53 ВНУ Беларусі, сярод якіх 43 — дзяржаўныя і 10 — прыватныя. У дзяржаўныя ВНУ плануецца прыняць 75,3 тыс. чалавек, у тым ліку 42,5 тыс. — на дзённую форму навучання, 32,8 тыс. — на завочную. 30,8 тыс. студэнтаў будуць прынятыя на навучанне за кошт дзяржаўнага бюджэту, з іх 23 тыс. — на дзённую форму навучання. У прыватныя ВНУ плануецца пыняць каля 8 тыс. студэнтаў.
У 207 сярэднія спецыяльныя навучальныя установы будзе прынята 38,3 тыс. чалавек, з іх на бюджэтнай аснове — 20,5 тыс.
Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Учора Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Прапануем вашай увазе толькі тыя ільготы, якія страцілі дзеці і моладзь.
Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы
Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна.
Міністр адукацыі не ведае, што беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд
Беларускія парламентары збіраюцца разглядзець пытанне пра адмену ільготaў. Зараз галоўнае пытанне для тысячаў маладых беларусаў: ці скасуюць 50%-ную зніжку на праезд для студэнтаў і школьнікаў?
У красавіку міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў:
- С одной стороны, у нас всегда были льготы на проезд для студентов и мы к этому привыкли. С другой – нигде в мире это не распространено.
NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ
У гонар памяці Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (NATO) і той ролі, якую ён адыграў у трансфармаванні арганізацыі па завяршэнні халоднай вайны, NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ. Конкурс эсэ НАТА імя Манфрэда Вёрнэра адкрыты для вучоных, даследчыкаў і пісьменнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год, як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.
Міжнародны конкурс эсэ для студэнтаў і маладых спецыялістаў
Міжнародны конкурс эсэ, які праводзіцца Center for International Private Enterprise, прадастаўляе магчымасць маладым людзям выказаць сваё меркаванне аб грамадзянстве, дэмакратычнай і рынкавай рэформах, моладзевым лідэрстве і магчымасцях для моладзі ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Аўтары 9-ці найлепшых эсэ (тры найлепшыя працы ў кожнай з трох тэмаў) атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры USD 1 000. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Выйшаў 11-ы нумар часопіса «Адукатар», тэма нумара: Навучальныя гурткі
Матэрыялы нумара:
– Навучальны гурток: важнасць партнэрства.
– Запрашэнне ў кола.
ТАРАНДА Мікалай Іванавіч - дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага універсітэта.