Архіў навін
Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.
Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ), распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.
Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі" (doc, 166 КБ), распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.
Метадычныя матэрыялы да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа
Сцэнары правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, у пачатковых класах.
Конкурс эрудытаў «Найлепшы знаўца казак» (па казках Якуба Коласа) (doc, 70 КБ), распрацаваны метадыстам М. В. Кудзейкам.
Вусны часопіс «Песняры беларускай зямлі» (doc, 166 КБ), распрацаваны выкладчыкам педагогікі МГПК №1 Н. М. Літоўчыкам.
Гульні «Поле цудаў» (doc, 96 КБ) і Клуб Вясёлых і Кемлівых (doc, 107 КБ), распрацаваныя дацэнткай кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання
Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў
№1
верасень 2007
Кароткі змест бюлетэня
- Што новага рыхтуе навучальны год
- Лаўрэаты прэміі акадэміка Вацлава Ластоўскага
- Агляд адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў: Навіны сайта Настаўнік інфо
- Асоба ў адукацыі – Райчонак Ада Эльеўна
- Цікава ведаць: агляд алукацыйных навінаў
Загрузіць бюлетэнь (PDF, 455 kb)
Сцэнар гульні «Прэс-канферэнцыя з замежнымі гасцямі»
Сцэнар гульні для вучняў 8–11 класаў, якая дапаможа пашырыць веды вучняў пра краіны Еўропы, развіць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, сфармаваць грамадзянскія каштоўнасці. Распрацаваны настаўніцай гісторыі Талькаўскай школы Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Спампаваць сцэнар (doc, 80 КБ)
Сцэнар гульні для вучняў 8–11 класаў, якая дапаможа пашырыць веды вучняў пра краіны Еўропы, развіць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, сфармаваць грамадзянскія каштоўнасці. Распрацаваны настаўніцай гісторыі Талькаўскай школы Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Спампаваць сцэнар (doc, 80 КБ)
ТБМ дамаглося, каб гісторыю і геаграфію выкладалі па-беларуску.
Паводле Еурапейскае радыё для Беларусі
Tаварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове. Яшчэ летась пад гэтым патрабаваннем былі сабраныя тысячы подпісаў, якія адправілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Міністэрства адукацыі адрэагавала нядаўняй публікацыяй інструктыўна-метадычнага ліста, які дазваляе вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі і на беларускай мове, калі ў вучняў альбо іх законных прадстаўнікоў ёсць такое жаданне. >>>
Прапануем пазнаёміцца з метадычнай распрацоўкай урока інфарматыкі ў 5 класе «Чорная скрынка».
Аўтар: Дзмітры Кулагін – Калінінградская вобл. г. Несцераў. Распрацоўка занаяла другое месца ў ІІ Міжнародным конурсе «Сучасны урок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання».
Настаўнікі з Кобрына сталі пераможцамі II Міжнароднага конкурсу «Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванні"
У Конкурсе прымалі ўдзел педагогі з Беларусі, Рэспублікі Саха (Якутыя), Расіі, Украіны. Пераможцамі ў конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых заняткаў сталі Іна Чахомова, Андрэй Чахомаў з г. Кобрына. Яны прадставілі метадычны матэрыял па экалогіі для 11 класа «Усё жывое на Зямлі мае права на жыццё«.
Інтэрнэт для школьных філолагаў
Брэст/АНТБ, з 12-га па 17-га верасня IATP правядзе дыскусію «Рэсурсы Інтэрнэту для выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры» у камп'ютэрным класе IATP, Брэсцкі філіял РНТБ. тут
Прэзентацыя 'Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі'
Прадстаўніцтва Сусветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь і Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць Вас прыняць удзел у прэзентацыі вынікаў міжнароднага праекту «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі".
Прэзентацыя адбудзецца 20 верасня ў 17.30 у малой актавай зале УП ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.
Удзельнікі прэзентацыі атрымаюць кампакт-дыскі для выкладчыкаў, старшакласнікаў і студэнтаў «Мая кар'ера».