Архіў навін
Што думаюць пра новую школьную праграму па літаратуры розныя людзі
Чытайце, што думаюць Лявон Баршчэўскі, настаўнік літаратуры, укладальнік зборнікаў літаратуры; Вольга Іпатава, пісьменніца; Алесь Лозка, старшыня «Таварыства беларускай школы»; Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ; Алена Сом, настаўніца СШ №5 г. Полацка, а таксама рэдакцыя Nastaunik.info і простыя людзі, якія сустрэліся на вуліцах Мінска.
Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.
Дзень абаронца Айчыны
Cцэнар школьнага свята да дня абаронца Айчыны з'явіўся у раздзеле «Нацыянальная адукацыя і выхаванне»
Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання.
Склаў сцэнар і правёў свята ў сваёй школе настаўнік музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Сяргей Сівы.
Дапаможныя матэрыялы пампуйце тут:
Сцэнар свята да дня абаронцы Айчыны – тут апісаныя падрыхтоўка да свята, ход мерапрыемства, конкурсы і ўсе дробязі – ад парадаў па падрыхтоўцы залі да абсталявання.
Наступ на беларускую літаратуру працягваецца
На гэты раз “ператрусу” падлягаюць школьныя праграмы, з якіх у духу 30-х гадоў выкідаюцца імёны таленавітых майстроў слова, падмяняюцца літаратурныя паняцці, хаваецца праўда.
У прыватнасці, прапануецца “мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў: паўсюль, дзе выкарыстанне твораў Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г.
Лера Сом, паэтка і настаўнiца СШ №5 г. Полацка, 9 сакавіка прэзентуе сваю чарговую кнігу “Каралева прыйдзе ноччу”
9 сакавiка адбудзецца прэзентацыя кнiгi полацкай паэткi Леры Сом “Каралева прыйдзе ноччу”. У зборнiку сабраны вершы пра каханне, якiя Лера напiсала па-беларуску за апошнiя 20 гадоў. Імпрэза адбудзецца па адрасе Мiнск, вул. Машэрава, 8 (былая вул.
Літаратурна-мастацкае выданне “Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён : выбраныя тэксты для чытання і аналізу”
Гэтая кніга адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
Укладанне і падрыхтоўка тэкстаў да друку Л.П.Баршчэўскага.
Новае на сайце
-- З'явілася ажно чатыры навінкі для настаўнікаў англійскай мовы і іх вучняў. Дзядзька Мікола з в.
«Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...»
Загрузіць даведнік
«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік