Архіў навін
Заяўкі можна дасылаць да 9 лістапада 2011 г.
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў «Ода прадпрымальніку».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў, з выступамі ў падтрымку прадпрымальнікаў, якія спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай культуры і падтрымліваюць ідэалогію развіцця прыватнай ініцыятывы. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.
1) Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў. 2) Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэа. Запісы выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцы будуць вызначаныя ў дзвюх намінацыях: Прафесійны прамоўца і Пераможца паводле галасавання гледачоў. 3) Пераможцы змогуць выступіць на заключнай цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску перад аўдыторыяй у 100 чалавек і атрымаюць каштоўныя прызы.
Працы можна дасылаць да 10 лістапада 2011 г.
У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка «Я – будучы прадпрымальнік».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў. У конкурсе ўдзельнічаюць малюнкі дзяцей, якія адлюстроўваюць іх бачанне асобы прадпрымальніка, яго працы, яго справы; асацыяцыі, якія ўзнікаюць у дзяцей, калі яны чуюць пра сваю справу.
У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп: да 7 гадоў, ад 7 да 10 гадоў.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 лістапада 2011 г.
Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў новым культурна-адукацыйным праекце «Адкрый для сябе Вільню!» (Discover Vilnius!) вучняў 10–11 класаў беларускіх школ.
Удзельнікам праекта будзе прапанаваная магчымасць наведаць перадкалядную Вільню 16–17 снежня 2011 года. Цягам двухдзённага візіту дзяўчаты і хлопцы з Беларусі атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гістарычна-культурнай спадчынай Літвы, а таксама наведаць адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста файна прабавіць час!
Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз. Мінск: «Тетра Системс», 2007. У кнізе рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Марыя Верціхоўская. Беларуская літаратура: Школьныя творы – кароткі пераказ і аналіз.
Мінск: «Тетра Системс», 2007.
Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання.
Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле.
Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г.
«Студэнцкая Рада» запрашае юрыстаў ва ўзросце 18 – 31, якія навучаюцца і практыкуюцца, для праходжання практыкі ў галіне правоў студэнтаў.
Цягам практыкі ўдзельнікі будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па пытаннях адукацыі, паступлення, атрымання ільготаў, моладзевай палітыкі, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.
Паводле інфармацыі РІКВ, тэставанне паводле жадання (без выдачы сертыфіката) для выпускнікоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі, пройдзе на базе наступных устаноў адукацыі...
Агляд адукацыйных навін
- Чаму рэпетытары не хочуць плаціць падаткі? >>>
- Язык і мова: адукацыйная дыскрымінацыя >>>
- Уступная кампанія: 5% абітурыентаў будуць адсейваць датэрмінова >>>
- Баранавіцкія школьнікі занялі ўсе прызавыя месцы на фэсце інтэлектуалаў >>>
- У Мінску адкрыўся ўніверсітэт без рэктара, заліковак і сесій >>>
- Студэнты БНТУ спяць у пальчатках, а ў віцебскіх інтэрнатах начуюць банкіры >>>