Архіў навін
ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».
Агляд адукацыйных навін
- Брэсцкія настаўнікі не выпускаюць школьнікаў за мяжу >>>
- Дарослая дапамога дзіцячай літаратуры: як пісаць, рэкламаваць і выкладаць літаратуру для дзяцей >>>
- Сярэдняя даплата на навучальнай стыпендыі складзе 163 тыс. рублёў >>>
- Нацыянальны музей народнага мастацтва з’явіцца ў Беларусі >>>
Праграма стыпендыяў і грантаў для выпускнікоў ВНУ імя Эдмунда С. Маскі (Muskie) – гэта праграма Бюро адукацыйных і культурніцкіх справаў Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.
У стыпендыю ўваходзіць: візавая падтрымка (J-1), кошт праезду ў абодва бакі, штомесячная стыпендыя, ільготы пры медычным абслугоўванні, кошт адукацыі, абмежаваная кампенсацыя кошту кнігаў, супрацоўніцтва з выпускнікамі і магчымасць стажыроўкі.
Адукацыйныя кірункі: бізнес-адміністраванне, эканоміка, адукацыя, ахова навакольнага асяроддзя, міжнародныя справы, журналістыка, права, бібліятэказнаўства і інфармацыйная навука, грамадская адміністрацыя, ахова здароўя, грамадска-дзяржаўная палітыка.
Агляд адукацыйных навін
- ГІМНазісты-актывісты >>>
- Дзяўчыну спрабуюць адлічыць з аспірантуры за грамадскую актыўнасць >>>
- Банкіры і будаўнікі «выжылі» ліцэістаў з інтэрната ў Віцебску >>>
- Студэнтам зробяць даплату ў памеры 65% ад стыпендыі >>>
- Студэнтаў будуць размяркоўваць на чацвёртым курсе >>>
Гэты ананімны верш перадалі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» настаўнікі адной са школ. «Запавету настаўніка», выкананаму ў добрых традыцыях ананімнага беларускага твора, ужо гадоў з 30, як не больш – чытачы ўдакладняюць, што яшчэ ў далёкія 80-я яго прывозілі з настаўніцкіх курсаў і дэкламавалі ў сяброўскіх кампаніях:
Як памру, то пахавайце
Мяне каля школы.
На педсавеце не карайце
Больш мяне ніколі...
Дачка Вінцука Вячоркі выпісвала газету «Раніца» два гады, расказвае ён у сваім блогу. Падпісаўшыся на «Раніцу», мы заадно куплялі індульгенцыю ад абавязковае падпіскі на расейскамоўнага «Юного спасателя», да якой змушаюць у школах.
«І вось я падаю ў паштовае акенца паперку з нумарам паштовага індэксу «Раніцы», — расказвае ён. — Паштарка рыецца ў камп’ютары і кажа: такога індэксу няма. Паказваю іхны ж каталог: а ёсць. Яна да начальніцы. У выніку доўгага высвятлення заяўляюць мне, што з кастрычніка газэта закрытая.
Званок калегаў з Таварыства беларускай школы ў рэдакцыю «Настаўніцкай газеты», выдаўца «Раніцы», быў надзвычай выніковы. Там патлумачылі, што апошнюю закрываюць з прычыны… эканамічнага крызісу!