Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.04.2007

Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету і даслаць да 15 мая 2007 г. на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com,  ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64.
Прэміяльны камітэт прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 г. і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ. Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цэрымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па выкладаемым курсе. Дадатковую інфармацыю глядзіце на нашым сайце https://nastaunik.eu/lastouski  
Даведкі па  тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com.

12.04.2007

Настаўнікі і дзеці з Смаргоні вучаць бразільцаў правам чалавека

Праз наш сайт Уладзімір Калінін, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра па правах дзіцяці і чалавека ў гімназіі № 4 г. Смаргоні, дзеліцца досведам працы цэнтра па правах чалавека і правах дзіцяці, у выніку чаго смаргонскія школьнікі разам з настаўнікамі патрапілі ў Рым, і ў Франкфурт. А зараз смаргонскі досьвед шырока адаптуецца ў Бразіліі – там ўжо выдалі кнігу накладам 1000 асобнікаў. Мы прызвычаіліся скардзіцца на школьную руціну і бяспраўнасць настаўніка ды і вучня. Усё гэта існуе і, на жаль, пашыраецца. Смаргонскія настаўнікі і вучні гімназіі №4 спрабуюць вырашыць праблему сваімі метадамі. Можа і праўда - трэба спачатку патрэніравацца на бразільцах.
Чытайце

11.04.2007

Конкурс для студэнтаў «Мая кар'ера»
ГА «Цэнтр ПОСТ» сумесна з Прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяць для студэнтаў 2–4 курсаў ВНУ Беларусі конкурс эсэ і конкурс фатаграфій на тэму «Мая кар'ера».
Пераможцы конкурсаў прымуць удзел у Міжнародным Форуме «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі", 5–8 ліпеня 2007 года ў Кіеве, Украіна.
Hаботы прымаюцца да 25 красавіка 2007 г.

10.04.2007

Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх
Мэта тыднёвага візіта ў Прагу – азнаямленне прадстаўнікоў Беларускіх няўрадавых арганізацый з сістэмай і дзейнасцю чэшскіх НДА.
Мэтавая група: Маладыя сябры дэмакратычных НДА, пажадана з рэгіянальных і мясцовых арганізацый, якія дагэтуль яшчэ не ўдзельнічалі ў адукацыйных візітах за мяжу. (Нагадваем, што сябры суполак ТБШ, ТБМ, сацыяльных, экалагічных арганізацый, нефармальных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, школьных клубаў і г.д. могуць прымаць удзел у праграме)
Працоўныя мовы: беларуская, руская і англійская.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны падаць заяўку да 30-га красавіка 2007 >>>

09.04.2007

Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
У Светлагорску праведзена навукова-практычная канферэнцыя для старшакласнікаў. Сярод прызёраў канферэнцыі – 11-класніцы Анастасія Каваленка і Наталля Зыкун, якія падрыхтавалі свае працы па выніках удзелу ў археалагічных экспедыцыях. Высокую ацэнку працы Анастасіі даў прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта С. Рассадзін >>>

09.04.2007

Варта паглядзець!
МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзентацыю дакумэнтальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» рэжысёра Змітра Сасноўскага. Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструментаў: дуды, лютні, ліры, гусляў, сурмы. У сюжэце: інтэрв'ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Прэзентацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00. Палац моладзі (вул.

03.04.2007


Пётра Садоўскі
«Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро ў папулярным выданні «Як распавядаюць пра гісторыю дзецям у розных краінах свету». У сваім артыкуле Пётра Садоўскі робіць параўнальны аналіз беларускіх і заходнееўрапейскіх падручнікаў.

03.04.2007

Сайт для гісторыкаў і краязнаўцаў
Сайт зрабілі гісторыкі з  “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон” Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы. Ён змяшчае карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту http://www.edu.grsu.by/rubon

03.04.2007


Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі.

03.04.2007


Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту

Старонкі