Архіў навін
Уладзімір Паддубскі
Тып праекту:
па колькасці ўдзельнікаў – групавы (прымае ўдзел увесь клас);
па працягласці – кароткачасовы (здвоены ўрок (пара) – на першым уроку выконваліся даследаванні, на другім – афармленне, прэзентацыя і рэфлексія);
па характары дзейнасці навучэнцаў – даследчы.
Даволі часта нам не хапае аргументаў, каб давесці дзецям ці калегам, чаму трэба ведаць і карыстацца роднай моваю. Бывае яшчэ горш: мы зрываемся на лозунгі ці лірыку, шукаючы паразумення ў вачох карфармістаў і прагматыкаў...
Прапануем прачытаць даследчы артыкул гісторыка і публіцыста, аўтара шэрагу адукацыйных праграм Віктара Сазонава пра ўплыў моўнага менталітэту на сферы грамадскага жыцця.
Цікава даведацца, як па-рознаму бачаць свю прафесію людзі, што называюць сябе учителями і настаўнікамі. Чаму зіму беларусы ніколі не называюць матушкай ці кудзесніцай? Ці заўсёды преступник з'яўляецца злачынцам?
Урыўкі з артыкула
Артыкул цалкам
Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" абвесціў міжнародны конкурс школьных газет. Конкурс праводзіцца з мэтай дэмакратызацыі адукацыі, развіцця міжнародных сувязяў, міжкультурнага паразумення, а таксама абмену досведам адукацыйных устаноў і развіцця ў навучэнцаў журналісцкай творчасці і майстэрства. У конкурсе могуць ўдзельнічаць дзіцячыя і моладзевыя рэдакцыі ўстаноў агульнай і дадатковай адукацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Малдовы, Узбекістана, Манголіі, Таджыкістана і Грузіі. Апошні тэрмін падачы дакументаў на 1 этап конкурсу – 14 студзеня 2007.
II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт"
У адпаведнасці з рашэннем пасяджэння Рады па праблемах інфарматызацыі сістэмы адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4.10.2006 г. у 2007 годзе будзе праводзіцца II рэспубліканскі конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт». У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы і настаўнікі сярэднеадукацыйных ўстановаў, а таксама прафесійна-тэхнічных ўстановаў і ўстановаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіцца ў два этапы. Прыём заявак на першы этап будзе праходзіць з 1 студзеня па 1 сакавіка 2007 года. Падрабязнае апісанне конкурсу, намінацый, інфармацыю пра правілы і форму заяўкі можна знайсці на сайце Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру ці тут
Ганна Байкова, настаўніца СШ № 131 г.Мінска
Да Вашай увагі распрацоўка па тэме «MUCH – MANY» для 3-ага класа пры выкарыстанні падручніка «Английский язык» І.Н.Верашчагінай і В.У.Афанасьевай. Як дапаможны матэрыял прапануецца прэзентацыя PowerPoint па дадзенай тэме. цалкам
Загрузіць прэзентацыю PowerPoint
Уладзімір Паддубскі
Дапаможнікі утрымліваюць карткі для арганізацыі пазаняткавага кантролю па курсе фізікі 9- 11 класаў ўстановаў адукацыі з 11-гадовым тэрмінам навучання. Карткі складзеныя ў адпаведнасці з праграмай і патрабаваннямі 10-бальнай сістэмы адзнакі вынікаў навучальнай дзейнасці вучняў. Заданні, уключаныя ў дапаможнік, можна выкарыстоўваць для замацавання тэарэтычных ведаў і набыцця практычных навыкаў навучэнцаў.
Прапануем сваю дапамогу ў падрыхтоўцы да святаў.
— Сцэнар навагодняга свята для дзетак (падыйдзе для садка і пачатковай школы)
-- Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі.
-- Зімовыя вершы
-- Тэксты калядак
-- Музыка і словы песні “Jingle bells” па-беларуску
-- Сцэнар каляднага свята ў школе Загрузіць