Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.09.2006

Іван Сяргеевіч Храпавіцкі,
настаўнік г.Глыбокае, выкладае матэматыку на паглыбленым узроўні
Артыкул разглядае магчымасці і перавагі эўрыстычнага навучання матэматыцы ў школе. Артыкул утрымлівае эўрыстычны практыкум з 10 задачаў. Надрукваны ў часопісе “Репетитор”, №5, 2005 г. 
Аўтар зацікаўлены ва ўсталяванні кантактаў паміж калегамі  Пішыце: janka_x@tut.by
Артыкул цалкам

26.09.2006

Праект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па 22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце 18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 220–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006. Больш інфармацыі пра праграму і фармуляр-анкету шукайце тут.

22.09.2006

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.

22.09.2006

Да ўвагі настаўнікаў ЧГД: лепшы падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў  «Права на кожны дзень».
Навучальна-метадычны комлекс распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Кніга заняла першае месца сярод выданняў на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў 2006 г.  Электронная версія кнігі змешчана на нашым сайце ў раздзеле «Карысная інфармацыя || Выданні".

22.09.2006

21 верасьня 2006 г. у бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзэнтацыя “Ангельска-беларускага слоўніка”. Аўтарка Валянтына Пашкевіч, вядомая сваім двухтомным падручнікам беларускае мовы для англамоўных (Таронта, 1974, 1978) укладала слоўнік некалькі дзесяцігодзьдзяў.  Выступоўцы адзначалі, што выхад пагляднага тому з 30 тысячамі слоўнікавых артыкулаў – вялікая падзея для беларускай культуры.


22.09.2006

У дапамогу педагогам і бацькам
Беларускамоўныя дапаможнікі і іншыя выданні, адрасаваныя педагогам і бацькам, падрыхтавалі да новага навучальнага году грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія». 

21.09.2006

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце на нашым сайце:

20.09.2006


Калі ласка, не будзіць!
Ранні пачатак заняткаў робіць тынэйджэраў кепскімі вучнямі, таму што дзецям гэтага ўзросту патрэбна ў сярэднім 10 гадзінаў сну.

14.09.2006

21 верасня (чацвер) у 17.00 у сядзібе ТБМ (Румянцава,13) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў да новага навучальнага году. Грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы» ладзяць прэзентацыю новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школ і садкоў.

14.09.2006

Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Створаны бацькамі для бацькоў і педагогаў дашкольнікаў.

Старонкі