Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 7 мая
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе паэзіі для моладзі з Брэстчыны. Конкурс ладзіцца ў межах свята беларускай і шведскай літаратуры.
Удзельнікам літаратурнага спаборніцтва можа стаць асоба ва ўзросце ад 15 да 18 год, што пражывае на Брэстчыне і піша вершы на беларускай або рускай мовах. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу, – паездка ў Швецыю.
Кася Крот, Твой стыль
Самыя яскравыя, запамінальныя і важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна, Святланы Марозавай, Андрэя Чарнякевіча пад рэдакцыяй Віталя Карнялюка і Вячаслава Шведа пад адной вокладкай сабрала выдавецкая ініцыятыва «Гарадзенская бібліятэка».
Хаця «Гродназнаўства» і не з’яўляецца афіцыйным падручнікам, кніга выкананая менавіта ў форме падручніка: тэкст падзенены на параграфы, пасля кожнага з іх ёсць пытанні да абмеркавання і заданні.
У кнізе змешчана вялізная колькасць малюнкаў, фотаздымкаў, схемаў, мапаў, копій дакументаў, іншага ілюстратыўнага матэрыялу.
У трыццаці васьмі параграфах на 330 старонках змясціліся найважнейшыя падзеі гісторыі Гродна, інфармацыя пра сотні гістарычных асобаў, якія спрычыніліся да падзей гарадзенскай гісторыі, аповеды пра славутых гарадзенцаў, успаміны сведкаў, апісанні помнікаў дойлідства, спіс літаратуры для тых, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй.
Слонімскі педагог і пісьменнік Аляксей Якімовіч працягвае радаваць вучняў і калег ілюстраванымі лінгвістычнымі казкамі:• Дапамажыце Шпачку • Плакса • Паспрабуйце адказаць • «Чароўнае» слова • Не доўга радаваўся.
18–22 красавіка
Архітэктурная і культурная спадчына краіны – гэта не толькі Мір і Нясвіж. Гэта сукупнасць усіх тых камянёў-следавікоў, прыдарожных каплічак, шляхецкіх сядзібак і магнацкіх палацаў, цэркваў, касцёлаў, будынкаў сінагог, млыноў, бровараў, паркаў і помнікаў палеглым жаўнерам, якія шчыльна запаўняюць усю тэрыторыю Беларусі.
У раскладзе Фэста экскурсаводаў – 2012: шпацыры па самых цікавых наваколлях сталіцы пад кодавай назвай «Мінскі абаранак»; «няходжаныя» раёны Мінска; Гродна, Полацк, Ваўкавыск, Мсціслаўе, Гомель, Талачын, Бабруйск, Орша, Шклоў, Жамыслаўль, Лепель, Пінск, Ракуцёўшчына- Краснае – Плябань, Лагойск, Плешчаніцы, Слонім, Крэва, Вялейка, Нясвіж, Барань; некалькі новых маршрутаў для для аматараў ровараў; асобная міні-тэма – 1812 г.
Не стала глыбачаніна Віталя Гарановіча, паэта і педагога, старшыні глыбоцкага аддзялення ТБШ. За яго дырэктарствам мясцовая школа №3 атрымала статус «Узорная беларускамоўная школа», лічылася найбольш прэстыжнай у райцэнтры. Словы з ягонага «Запавету нашчадкам»:
Ты самы шчаслівы – жывеш на зямлі
І маеш сяброў, табе роўных і родных.
І мову, як водар паветра, цані
Нашчадкам, як дар, перадай яе годна.
ЧУРЫКАЎ Дзмітрый – дацэнт кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. "Тое, што многія выкладчыкі выдатна ведаюць беларускую мову, магу пацвердзіць."
ЖЫЛКО Вячаслаў – дацэнт кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. Матэрыялы для сваіх лекцый піша па-беларуску. З уласнага досведу ведае: са студэнтамі хімфаку моўных праблем не ўзнікае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая. Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект.
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў.
/