Архіў навін
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага года, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут
Выйшаў новы бюлетэнь «Настаўнік.інфо», прысвечаны тыдню нефармальнай адукацыі
Тэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага году, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы.
У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі.
Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут
Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.
Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)
Прэзентацыя «Масты майго дзяцінства»
Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.
Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)
Запрашэнне для моладзі і студэнтаў
Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай. На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы. Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным.
Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Кантактны тэлефон: 5571124 (МТС) Цімох.
Міжнародны трэнінг “I’m media smart”
«I’m media smart» – міжнародны трэнінг, які адбудзецца 10- 18 кастрычніка ў Кішынёве і ў якім прымуць удзел каля 30 чалавек з такіх краінаў, як Літва, Малдова, Турцыя, Грэцыя, Польшча, Партугалія, Беларусь, Арменія, Грузія і Азербайджан. Галоўная тэма праекту – медыя, яе статус і дачыненне да працы з моладдзю.
Галоўныя мэты трэнінгу:
– Навучыць удзельнікаў, як наблізіцца да медыя і выкарыстаць магчымасці медыя для дасягнення пастаўленых мэтаў;
– Паказаць на практыцы, як выкарыстоўваць існуючыя інструменты медыя, а таксама стварыць новыя для паляпшэння работы з моладдзю;
– Даследаваць медыя як інструмент нефармальнай адукацыі моладзі;
– Прааналізаваць становішча медыя ў розных краінах Еўропы;
– Пабудаваць асноўны каркас, каб стаць “media smart”, праз адкрыццё для сябе культуры медыя;
– Абмеркаваць асноўныя пытанні медыя, якія датычуцца НДА і праграмы “Youth in Action”
– Натхніць удзельнікаў на новыя праекты ў рамках праграмы “Youth in Action” і дапамагчы ім на першым этапе іх рэалізацыі;
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ!
“Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”
пачынае сваю працу!
Тэма сёлетняга тыдня: “Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця”
“Тыдзень НФА-2009” пройдзе 21–27 верасня 2009 г. у розных гарадах Беларусі.
Мэта “Тыдня НФА-2009” – прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна палепшыць якасць жыцця чалавека – маладога, сталага ці пажылога.
Ініцыятарамі і арганізатарамі Тыдня-2009 выступілі:
- МГА “Адукацыя без межаў”
- ГА “Фокус-група”
- ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”
- ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”
- ГА “Цэнтр “Трэці сектар”
- БМГА “Новыя твары”
- Грамадскае аб’яднанне “ВІТ”
і іншыя.
Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя ў такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.
Праграма “Тыдня-2009” складаецца з мерапрыемстваў (круглыя сталы, семінары-трэнінгі, тэматычныя сустрэчы, выставы і майстар-класы), якія распрацавалі арганізацыі і ўстановы, што займаюцца ў Беларусі прадастаўленнем паслуг у галіне нефармальнай адукацыі дарослых і моладзі.
Асаблівасць сёлетняга тыдня заключаецца ў тым, што:
- Мерапрыемствы размеркаваны па тэматычных днях,
- Да удзелу ў мерапремствах запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У праграме Тыдня-2009 пазначаны кантактныя асобы, у якіх можна атрымаць падрабязную інфармацыю пра канкрэтныя мерапрыемствы і запісацца для ўдзелу.
Сачыце за анонсамі!
ПРЫХОДЗЬЦЕ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ!
Каардынатар Тыдня НФА – 2009:
Яніна Зінчанка:
Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script
, (м.) +375 296 54 90 48.
Падрабязная інфармацыя – на www.adukatar.net
Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне
Сёлета “Тыдзень нефармальнай адукацыі” будзе прадстаўлены ў Гродне шасцю мерапрыемствамі.
21 верасня ў 15 гадзін Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” ладзіць трэнінг “Коміксы для ўстойлівага развіцця”. 22 верасня сябры таварыства ў Гродзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы арганізуюць прагляд і абмеркаваньне фільма “Гісторыя рэчаў”. 23 верасня “Экалагічная сетка” зладзіць навучальны семінар, прысвечаны праблеме змянення клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасці ўдзелу можна даведацца ў Наталлі Рабавай па маб.тэл. (29) 557 64 11.
Апошні дзень “Тыдня”, 27 верасня, для гарадзенцаў будзе насычаны падзеямі.
У 12 гадзін Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” распачне прэзентацыю праекта “Школа маладога журналіста-13”. За больш падрабязнай інфармацыяй па праекце звяртайцеся да Ланы Руднік па тэлефоне (29) 284 77 99.
Грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” у 14 гадзін распачне круглы стол “Механізм эфектыўнага супрацоўніцтва асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў з арганізацыямі сацыяльнай сферы”. Прэзентацыя “Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна” распачнецца ў 18 гадзін. З пытаннямі ўдзелу ў мерапрыемствах “ВІТа” звяртайцеся да Віталя Нікановіча па тэлефоне (29) 869 39 21.
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Мастацкі пленэр для дзяцей у Гродне
Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў мікрараёне Новы Свет.
Плэнэр, які ладзіцца намаганнямі сябраў і валантэраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сэктар”, пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасьць і непаўторнасць, вядомых асобаў, якія тут жылі.
Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, удзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі возьмуць удзел у конкурсе.
Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства»
Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства» пройдзе 25–27 верасня 2009 году ў Мінску ў межах праекта Асацыяцыі беларускіх гайдаў і Асацыяцыі Гайдаў і Скаўтаў Даніі.
Ідэя форуму:
– 20 валянтэраў з Асацыяцыі гайдаў і скаўтаў Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, 40 прадстаўнікоў гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі будуць абменьвацца досведам валантэрства і гутарыць аб узмацненні ягонай ролі ў развіцці грамадства.
– Выдатная магчымасць атрымаць інфармацыю аб новых валантэрскіх праектах і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.
– Магчымасць удзелу грамадскасці Беларусі ў праграме форуму.
Задачы форуму:
– Кааперацыя гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадакіх арганізацыяў для ўцягнення моладзі ў валантэрскую дзейнасць.
– Прыцягненне ўвагі грамадства да валантэрскага руху.