Архіў навін
Агляд адукацыйных навін
- Як займацца рэпетытарствам паводле закону? >>>
- I love you, я цябе кахаю… я тебя люблю: Якую мову абітурыенты ведаюць лепш >>>
- Праз год Беларусь пачне выпуск планшэтаў >>>
- Мінадукацыі думае над адменай размеркавання «ў асобных галінах» >>>
- Кошт навучання ў ВНУ вырасце на 25%, ВНУ хацелі болей >>>
У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы. Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы.
Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.
Канцылярыя Таварыства беларускай школы звярнулася да міністра адукацыі С. Маскевіча з лістом, у якім выказвае абурэнне з прычыны закрыцця «Раніцы» – адзінай беларускамоўнай газеты для дзяцей і падлеткаў – і патрабуе тлумачэнняў.
У заяве зазначана, што газета «Раніца» пад рознымі назвамі бесперапынна выходзіла па-беларуску пачынаючы з 1929 года, мае водгук у аўдыторыі 13–17-гадовых, выкарыстоўваецца настаўнікамі. Паводле аўтараў заявы, спасылкі на эканамічны крызіс як прычыну закрыцця непрымальныя, бо рускамоўныя выданні, якія фінансуе дзяржава, з прычыны крызісу не закрываюцца. Планы ўключэння матэрыялаў «Раніцы» ў рускамоўную газету ёсць не што іншае, як чарговая праява дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей.
Сябра Канцылярыі ТБШ Вольга Мазурава каментуе закрыццё беларускай дзіцячай газеты наступным чынам: Прадбачым аргумент: маўляў, падпіска на «Раніцу» занадта малая ў параўнанні з рускамоўнымі аналагамі, каб газета акупляла сябе...
З 21-га па 28 кастрычніка ў мінскім арт-кінатэатры «Рубін-Плаза» адбудзецца фестываль польскага кіно.
Мэта фестывалю – пазнаёміць беларускага гледача з «залатым фондам польскага кіно». Сярод стужак, якія будуць дэманстравацца ў Мінску – як правераная часам класіка кшталту камедый «Сэкс-місія» і «Рэйс», так і адносна новыя фільмы, якія, тым не менш, ужо паспелі спадабацца нашым суседзям.
Акрамя мастацкіх фільмаў, гледачу прапануюць адмысловую дакументальную праграмму, а таксама – сеансы для дзяцей. Падчас фестывалю будуць праводзіцца дыскусіі з удзелам кінематаграфістаў Польшчы і Беларусі.
Цэлы тыдзень аматары кіно змогуць абсалютна бясплатна праглядзець усе знакавыя фільмы, што выходзілі на экраны Польшчы за апошнія дзесяцігодззі. Фільмы дэманструюцца ў беларускім дубляжы!