Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.11.2007


Літаратурна-музычная кампазіцыя аб Беларусі

Шэраг заняткаў далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, дапамогуць сфармаваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Распрацаваны супрацоўніцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпавай і З. М. Панасевіч


Спампаваць файл (doc, 122 КБ)

Паводле часопіса «Пачатковая школа»

12.11.2007


Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе
па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.


Спампаваць файл (doc, 529 КБ)Паводле часопіса «Пачатковая школа»

12.11.2007


Сцэнар урока пазакласнага чытання «Полацк – Радзіма маёй душы»

Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе
па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.


Спампаваць файл (doc, 529 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»

09.11.2007

На сайце Nastaunik.info запрацаваў форум.
Добры настаўнік усё самае важнае змяшчае на дошцы. Вось і Nastaunik.info сёння намаляваў новую піктаграму форуму. Мы стварылі яго для абмеркавання надзённых праблемаў, пытанняў і беспасярэдніх зносінаў паміж прадметнікамі, калегамі, спецыялістамі ў галіне адукацыі.

09.11.2007

У ГРОДНЕ СТВАРАЕЦЦА ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА СВЯТКАВАННЯ КАЛЯДАЎ
Летась намаганнямі невялікай групы энтузыястаў было зладжана беларускае Навагодняе свята для дзетак з беларускамоўных сем’яў. Сёлета, акрамя забаўляльнай праграмы для дзетак, `ёсць жаданне наладзіць свята для дарослых, а таксама калядаванне па дамах. Арганізацыяй Калядаў сёлета займаецца ўсё тая ж група добраахвотнікаў, Мэта – уласнымі намаганнямі падрыхтаваць свята для сябе і дзетак. Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна, а не марнаваць час перад тэлевізарам – далучайцеся!

08.11.2007

Сустрэча «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміна, інтэрв'ю»

14 лістапада ў 16.30 адбудзецца сустрэча з консулам пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь спн. Сарай Майкл (Sara Michael) на тэму: «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміны, інтэрв'ю». Сустрэча запланаваная ў рамках мерапрыемстваў «Тыдня Міжнароднай Адукацыі» і будзе праходзіць на англійскай мове ў офісе прадстаўніцтва па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці 169–512 (паўднёвае крыло). Просьба пацвердзіць свой удзел па тэлефоне 2181264 або электронной пошце advising@amcenter.by

08.11.2007

Семінар "Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі"

З 27 па 30 лістапада на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праводзіцца навучальны семінар: «Інфармацыйныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі» (аўтары: Кукушкіна Вольга Ільінічна, доктар педагагічных навук, супрацоўніца Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі, Каралеўская Таццяна Касьянаўна, загадчыца лабараторыі камп'ютэрных тэхналогій навучання дзяцей Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай Акадэміі адукацыі.


На семінары будуць прадстаўленыя спецыялізаваныя камп'ютэрныя праграмы, прызначаныя для працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дадзеныя метадычныя парады па выкарыстанні іх у працы. Удзельнікі практычнага семінара атрымаюць камплект камп'ютэрных праграм.


Запрашаюцца супрацоўнікі ўстаноў адукацыі для дзяцей з парушэннямі маўлення, зроку, апорна-рухавога аппарата, слыху, з цяжкасцямі ў навучанні.


Даведкі па тэл. 285 78 44 (Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), 222 65 84 (Міністэрства адукацыі).

08.11.2007

Міхась Тычына аб творах рэпрэсаваных пісьменнікаў


“Будзе вялікая бяда для школы, для ВНУ, калі новае пакаленне не ведацьме імёнаў тых пісьменнікаў, якія згінулі падчас сталінскага тэрору. Аб прычынах мы ведаем... Мы ведаем, чаму сёння беларуская гісторыя перапісваецца, чаму з яе выкрэсьліваюцца самыя трагічныя эпізоды. У такім выпадку ёсць вялікая небяспека, што ўсё можа паўтарыцца”

Паводле Радыё Свабода

06.11.2007

ДАДАТКОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ПАДРЫХТОЎКІ ЛІДЭРАЎ ГУРТКОЎ
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў ладзіць спабор заявак на арганізацыю дадатковых семінараў па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў. Рэсурсная праграма мае магчымасць аплаціць арганізацыйныя выдаткі, а таксама двухдзённую працу 2 трэнераў з ліку сябраў арганізацыі-заяўніцы (магчымы удзел спецыялістаў Рэсурснай праграмы). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада. Заяўкі дасылайце на эл.адрас: hurtki.team@gmail.com

05.11.2007


Сцэнары народных святаў

У раздзел «Пазашкольная праца» дададзеныя новыя сцэнары народных святаў:

Вялікдзень (doc, 64 КБ)

Дзяды (doc, 31 КБ)

Вясновыя святы беларусаў (doc, 71 КБ)

Дасланыя Сяргеем Сівым.

Паводле часопіса «Пачатковая школа»

Старонкі