Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.11.2009

Мультымедыйны адукацыйны праект “Маладзевая акцыя мультымедыяў”

Асноўная ідэя праекту – данесці моладзі каштоўнасці, адказнасць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.

“Маладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічаны на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць, фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе.

Дэвіз праекта “Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі” адлюстраваны на нашым партале http://www.mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газэт, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і семінарах, якія ладзіць разам з партнэрамі фонд “Новыя медыі”, і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой, між сваімі рэдакцыямі на форуме партала.

Партал http://www.mammedia.org прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – электронныя лекцыі www.еlekcyi.org, пасля заканчэння якіх удзельнік атрымае веды і сертыфікат. Для актывістаў праекта будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі.

Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.

Партал http://www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя конкурсы з узнагародамі для лепшых. Першы конкурс для рэдакцый пачнецца ў дзень старту – 16 лістапада 2009г. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) – а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (прынамсі, на прыкладзе аднога нумару выдання).

Наступны конкурс працягнецца ад 1 снежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае святочнае, каляднае выданне.




14.11.2009


Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.


Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)




14.11.2009


Сцэнар трэнінгу «Як стаць прадпрымальным»

Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.


Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)




13.11.2009

Гурток для бацькоў дзетак з асаблівасцямі

Вы выхоўваеце хворае дзіця? Сутыкаецеся з праблемамі? Ёсць пытаньні, на якія Вы не можаце знайсьці адказаў? Вам патрэбная падтрымка?

У межах праграмы навучальных гурткоў для дарослых у Гродне арганізуецца гурток для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасьцямі. На сустрэчах, якія будуць праходзіць раз на тыдзень, можна будзе падзяліцца сваімі праблемамі і пашукаць шляхі іх вырашэньня, абмяняцца досведам, атрымаць параду спецыяліста.

Заняткі гуртка распачнуцца, як толькі будзе сфармавана група.

За інфармацыяй звяртайцеся да арганізатараў па тэлефонах МТС: 868 53 44 (Аляксандра), 224 79 26 (Кацярына)

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




13.11.2009

Ліст мінскага настаўніка Генадзя Лойкі міністру культуры

Паважаны спадар Міністар!


Прашу перавесьці справаводзтва, навучаньне і выхаваньне ў Менскай мастацкай вучэльні імя А. К. Глебава на беларускую мову. Будучыя беларускія мастакі, работнікі беларускае культуры, якія выпускаюцца з гэтай вучэльні, не валодаюць роднай беларускай мовай. Я працаваў там ад 3 верасьня 2008 г. да 2 верасьня 2009 г. і заўважыў, што вучні ў асноўным ня могуць зьвязаць і пару слоў па-беларуску, не кажучы ўжо пра выражэньне свае думкі. Колішні дырэктар, В. Ясюк, перавёў усё на другую дзяржаўную мову. Відаць, былі патрачаныя фінансавыя сродкі. Але гэтыя захады, як бачым, не паспрыялі ані глыбейшаму навучаньню, ані выхаваньню павагі да роднае мовы.


Другая мая просьба датычыць кадравай палітыкі дырэктара Аляксандра Валер’евіча Шантаровіча. Са мною не працягнуты працоўны кантракт. Паводле закону, дырэктар мае права нават не тлумачыць за што. Але для мяне прычына відавочная – мае выразныя, ні перад кім не хаваныя дзеяньні па абароне беларускай мовы. Такім чынам, дырэктар даў урок сваім падначаленым – калі хтосьці паспрабуе адстойваць беларускую мову як Лойка, дык таксама апынеца беспрацоўным.





10.11.2009

КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2009 года”

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.

Сёлета абвешчаны чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.

На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821.

Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта.


Чытайце падрабязней на старонцы конкурса



10.11.2009

Семінар для маладых журналістаў

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр праводзіц цыкл семінараў на тэму журналісцкага даследавання ў
Інтэрнэце.


Да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу запрашаюцца маладыя журналісты і
пачаткоўцы. Семінар адбудзецца 25 — 26 лістапада гэтага году. Пачатак
заняткаў 25 лістапада ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Газэты «Правда», 11.


Падчас семінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя аспекты
камунікацый у Сеціве: як правільна сфармуляваць запыт, як падабраць
ключавое слова, як праверыць праўдзівасьць атрыманых зьвестак, як не прапусціць галоўнага ў вялікім аб’ёме інфармацыі… На гэтыя ды іншыя
пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы, якія дапамогуць ім пры напісанні
матэрыялаў.


Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце фармуляр і дашліце яго да 18 лістапада 2009 г. на адрас wolf@ibb.by альбо накіруйце па факсе (017) 270–39–95.


Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гасцініцы бясплатна.


Фармуляр заяўкі і праграма семінара – у файлах Zajauka.pdf і Prahrama.pdf.


Паводле рассылкі belngo.info




09.11.2009

Рыцарскі клуб «Белы Тур» набірае хлапцоў і дзяўчат.


Клуб займаецца рэканструкцыяй войска быта, танцаў і культуры Вялікага Княства Літоўскага 15-га стагоддзя.


07.11.2009

Суполка Nasaunik.info у сетцы vkontakte

Запрашаем настаўнікаў-карыстальнікаў vkontakte далучацца да групы Nastaunik.info: http://vkontakte.ru/club12939011

07.11.2009


Метад актыўнай ацэнкі

Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы.

Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.


Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.



Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)

10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)

«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)

Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)

Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)

Картка-план урока (doc, 32 КБ)

Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)




Старонкі