Архіў навін
Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк.
Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ)
Адукацыйная праграма для моладзі
Медыя-студыя ГА “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Правы чалавека і медыя-сродкі”.
Праграма складаецца з наступных частак:
– арыентацыйныя семінары (Мінск)
– медыя-трэнінг (Мюнстэр, Германія)
– міжнародны адукацыйны семінар (Ваймар, Германія)
– праца міні-групы па стварэнні медыя-прадуктаў, прысвечаных розным аспектам тэмы правоў чалавека
– круглы стол (Мінск).
Да ўдзелу ў праграме запрашаецца моладзь, зацікаўленая тэмай правоў чалавека і магчымасцямі працаваць з рознымі аспектамі гэтай тэмы праз СМІ.
Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і адправіць на эл.адрас: post.mediastudio@gmail.com.
Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.
Пра вынікі спрабору на ўдзел у праграме будзе паведамлена 24 кастрычніка.
Удзел у арыентацыйным семінары з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Усе выдаткі за ўдзел у скмінары арганізатары бяруць на сябе.
я інфармацыя – па тэл. +375 29 6532531 альбо e-mail post.mediastudio@gmail.com
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Конкурс дыдактычных матэрыялаў «Давайце пазнаёмімся бліжэй з нашымі суседзямі"
Мэтай конкурсу з'яўляецца стварэнне і публікацыя новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі бліжэй пазнаёміцца з жыццём бліжэйшых суседзяў, іх культурай, гісторыяй і традыцыяй. Падрабязнасці конкурса і форму заяўкі на ўдзел глядзіце тут (zip, 156 КБ).
Магілёўскі гурток беларускай мовы запрашае
Гурток беларускай мовы пры Магілёўскім ТБМ пачынае новы навучальны год. Чарговыя заняткі адбудуцца ў сераду 14 кастрычніка а 18–30.
Запрашаем наведаць заняткі усіх:
– хто хоча паглыбіць свае веды і болей карыстацца беларускай мовай;
– хто хоча далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя і мець адпаведную моўную практыку;
– хто хоча вырвацца з абдымкаў канапы і тэлевізара і зрабіць крок да рэальнасці;
– хто хоча зразумець час і сябе.
– хто паважае краіну, у якой жыве.
– хто любіць гэтыя “ў”, “ь”, апостраф(‘) і памятае чорныя ад зямлі матчыны далоні.
Пачніце размаўляць па-беларуску – і вы будзеце зачараваны мілагучнасцю і багаццем адной з прыгажэйшых моў свету.
Кантактныя тэлефоны: Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295–83–18-85; Velcom – 8-0293–74–38-52; гарадскі 45–90–39).
Таццяна Красоўская (Velcom – 8-0293–93–14-61, гарадскі 22–80–46)
Паводле budzma.org
Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі
Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі (Muskie) для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – гэта праграма аддзела адукацыі і культуры праграм Дзярждэпартаменту ЗША, якая адмініструецца IREX (Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах).
Праграма прадастаўляе магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Беларусі атрымаць магістарскую ступень ва універсітэтах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Адабраныя ўдзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс: да двух гадоў навучання.
Праграма прадугледжвае навучанне ў амерыканскім універсітэце з атрыманнем магістарскай ступені па наступных спецыяльнасцях: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада да 17.00.
Падрабязная інфармацыя аб праграме, бланк анкеты-заяўкі, інструкцыя па запаўненні ды інфармацыйны флайер – на сайце:
http://www.irex.ru/programs/muskie/
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Наталлі Пятровай па тэл.у Маскве: (495) 234–01–44, e-mail: muskieprogram@irex.ru
Паводле рассылкі belngo.info
Анонс вучэбных курсаў ЮНЕСКА
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» у кастрычніку – снежні 2009 гада праводзіць у г. Мінску два навучальных курсы для лідэраў і трэнераў клубаў ЮНЭСКА і партнёрскіх арганізацый па тэмах: «Эфектыўнае лідэрства ў малой групе: 7 крокаў для поспеху» і «Паспяховы моладзевы трэнер: абменьваемся досведам».
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна запоўніць анкету-заяўку ўсталяванай формы і адправіць у Сакратарыят не пазней 14 кастрычніка 2009 гада па электроннай пошце, указанай у анкеце.
Удзельнікі навучальных курсаў атрымаюць персанальнае запрашэнне на першую сустрэчу курсу не пазней 16 кастрычніка 2009 гады па электроннай пошце або па тэлефоне.
Вучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда»
Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.
Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)
Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць.
Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ)
Трэнінг па Еўрапейскім грамадзянстве
Мэта – стымуляваць разьвіццё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Еўрапейскага грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і павышэньня якасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, прасоўванне праграмы і структур падтрымкі асобаў, якія працуюць з моладзю.
Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідэры, асобы, што працуюць з моладдзю.
Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі 22–28 сакавіка 2010 года.
Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны
Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай 70-годзьдзю пачатку 2-й сусветнай вайны: «Прычыны пачатку 2-й сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалёгіяў. Праблемы барацьбы з таталітарнай спадчынай у сучасным грамадстве».
У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы.