Архіў навін
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Серыя асветніцкіх лекцый
У суботу 12 снежня пачынаецца цыкл асветніцкіх лекцый па беларускай гісторыі і культуры.
Распачынаюць праграму 2 лекцыі:
16.00 – слайд-лекцыя па культуры Беларусі «Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню», якую правядзе краязнаўца, экскрусавод і музыка Аляксей Фралоў.
18.30 – лекцыя-прэзентацыя па беларускай гісторыі «Вытокі Беларусі" гісторыка, культуролага і паэта Алеся Спіцына.
Лекцыі пройдуць па адрасе: вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Уваход вольны.
У адукацыйную праграму акрамя гісторыі і культуры Беларусі ўвойдуць кароткія курсы паліталогіі, эканомікі, праваабароны, лідэрства ды іншых дысцыплінаў.
Тэл. для кантактаў: +375–29–571–26–11 /+375–29–307–27–13 (Валерыя)
Паводле рассылкі belngo.info
Медыйныя курсы «Новыя медыі"
Актывісты беларускіх НДА запрашаюцца прыняць удзел у 5-дзённых медыйных курсах, падчас якіх яны атрымаюць новыя веды ў галіне мультымедыйных тэхналогій, навучацца асновам стварэння IT-праектаў, новым анлайн стратэгіям і г.д.
Час правядзення курсаў: 24–29 студзеня 2010 г.
Месца правядзення: Прага (Чэхія).
Мова курсаў — англійская.
Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі мерапрыемства.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня.
Заяўку неабходна запоўніць анлайн: http://forms.tol.cz/form/41/
Больш інфармацыі пра праект на англійскай мове вы можаце прачытаць тут: http://www.tol.cz/look/TOL/article_courses.tpl?IdLanguage=1&IdPublication=23&NrIssue=25&NrSection=10&NrArticle=20901
Паводле рассылкі belngo.info
У Мінску прайшла прэзентацыя мультымедыйнага дыска «Гадуем беларусаў».
Дыск стаў адказам на шматлікія запыты бацькоў і педагогаў, якім нестае якасных метадычных і дапаможных матэрыялаў па-беларуску, паведаміла рэдактарка парталу nastaunik.eu. і ўкладальніца дыска Тамара Мацкевіч. Паводле яе слоў, «Гадуем беларусаў» – першы крок у стварэнні сучаснай навучальнай прасторы для беларускіх дзетак, гэтым разам для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Неўзабаве плануюцца яшчэ дзве часткі складанкі, адрасаваныя педагогам, бацькам ды вучням сярэдняй і старэйшай школы. Больш за сто аўтараў ахвяравалі свае напрацоўкі ў дыск. У ім можна знайсці канспекты школьных урокаў і пазакласных заняткаў, п’есы для школьнага тэатра і сцэнарыі святаў, тэксты чытанак і песень, ноты і караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытута адукацыi Алеся Чарняўская падкрэсліла, што сучасны стан адукацыі па-беларуску як для дашкольнікаў, так і малодшых школьнікаў, амаль цалкам рускамоўнае атачэнне патрабуюць ад бацькоў і педагогаў рашучых крокаў, каб дапамагчы дзеткам з маленства адчуць чароўнасць беларускай роднай мовы. “Таму дыск «Гадуем беларусаў» павінен стаць «настольнай кнігай» шматлікіх зацікаўленых выхавальнікаў, настаўнікаў і асабліва бацькоў, што імкнуцца выгадаваць чалавека, які з гонарам прамаўляе «Я – беларус»”.
На здымку Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў, чые галасы гучалі не толькі на прэзентацыі, але і запісаны на дыску «Гадуем беларусаў"
Першая частка складанкі “Гадуем беларусаў” змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў розных дзіцячых выданняў, а таксама музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска.
Дыск укладзены пры дапамозе партала для настаўнікаў Nastaunik.info і супольнасці «Нашыя дзеткі".
Прэзентацыя адбудзецца 10 снежня ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13).
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)
Зборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны»
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)
Выстава і майстар-клас «Коміксы для ўстойлівага развіцця»
Выйшаў з друку Англа-беларускі парэміялагічны слоўнік
У слоўніку апісваюцца каля 300 англійскіх прыказак, якія ўжываюцца ў сучаснай англійскай мове, і больш за 1300 эквівалентных ім беларускіх парэмій. Беларускія прыказкі падаюцца паводле павелічэння іх семантычных і лексічна-граматычных адрозненняў ад англійскіх парэмій. У канцы слоўніка змешчаны спіс англійскіх прыказак, іх лексічны паказальнік, алфавітны спіс беларускіх адпаведнікаў, які дазваляе карыстацца слоўнікам у адваротным парадку.
У Мінску гэты слоўнік можна набыць ў кнігарні «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75).
Паводле slounik.org
Праграма «Еўрапейцы за мір»
Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацоўніцтва маміж школамі альбо пазашкольнымі ўстановамі з Германіі і Усходняй Еўропы, якія жадаюць рэалізаваць сумесны праект. Правядзенне праектаў плануецца з ліпеня 2010 па ліпень 2011 гг.
Тэмай праектаў мусяць стаць парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў дадзены момант, і тое, як і што кожны паасобку можа зрабіць для абароны правоў чалавека. Праекты мусяць акрэсліць канкрэтныя парушэнні правоў чалавека і паказаць, хто і якія арганізацыі дапамагаюць змагацца з гэтым. Удзельнікамі праектаў могуць быць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 21 году.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2010 году.
Дакументы для падачы заявак і падрабязная інфармацыя аб праграме знаходзяцца на сайце: www.europeans-for-peace.de/index.php/ru/home/news
Паводле рассылкі belngo.info