Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.02.2009

“Капітан Танака” чакае ў госці

7 лютага (у суботу) ў 16:00 dzietki.org запрашае Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага «Капітан Танака»!
Месца сустрэчы: Мінск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108.

У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільма, аўтографы і фотаздымкі.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, icq: 353 181 833

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.




03.02.2009

Праграмны твор Уладзіміра Караткевіча – цяпер і ў аўдыёфармаце

Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна не толькі чытаць, але і слухаць. Выдавецка-рэкламная кампанія “БелТонМедыя” выпусціла яго ў фармаце МР3, чым запачаткавала бібліятэку аўдыёкніг знакамітага майстра айчыннай літаратуры.




02.02.2009


Беларускамоўныя віктарына і філворды

Раней мы пісалі ўжо аб выдатнай кніжцы настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско «Шляхі да роднай мовы», скіраванай дапамагчы дзецям авалодаць і карыстацца беларускай мовай у рускамоўным асяроддзі.

Зараз прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды.

Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ)

Спампаваць філворды (doc, 69 КБ)




30.01.2009

Выстава забытага мастака

29 студзеня ў Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адчынілася
экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках,
мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі напрыканцы 19-га і ў першай
палове 20-га стагоддзяў, аднак персанальную выставу займеў толькі
праз шэсцьдзесят пяць гадоў пасля смерці.

Чытайце на старонцы радыё Свабода




30.01.2009

Выстава «Дэманструецца ўпершыню»

29 студзеня Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі прадставіў экспазіцыю «Дэманструецца ўпершыню», складзеную з новых паступленняў у музейны збор.
Сярод найцікавейшых экспанатаў — радзівілаўская карта пачатку XVII
стагоддзя, арнат (убранне каталіцкага святара) з устаўкамі з слуцкага
пояса, парцалянавая талерка майсенской мануфактуры з сервізу польскага караля Аўгуста II Моцнага.

Як паведаміла намеснік дырэктара музея Ніна Калымага, ідэя стварэння
карты паўстала ў Мікалая Радзівіла Сіроткі. Яна была замоўленая мастаку-гравёру Томашу Макоўскаму, які завяршыў працу ў 1603 годзе.
Нажаль, першапачатковы варыянт карты не захаваўся. У 1613 году Т. Макоўскі выдае яе ў Амстэрдаме. На сёння вядомы толькі адзін асобнік — ён знаходзіцца ва універсітэце швецкага горада Упсала. Карта ж, прадстаўленая ў новай экспазіцыі музея, датуецца перыядам 1613—1630 гадоў.
На выставе прадстаўленыя таксама каштоўныя знаходкі археолагаў у курганных магільніках Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, матэрыялы
з сямейных архіваў, творы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Паводле БелаПАН





30.01.2009


Крытычнае ацэньванне Інтэрнэт-старонак для вучняў рознага ўзросту

Раней мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаныя саманавучанню настаўнікаў крытычнаму ацэньванню інтэрнэт-рэсурсаў. У працяг тэмы навучання «разумнаму» выкарыстанню Інтэрнэта прапануем вам пераклад фрагметаў гэтай жа кнігі, прысвечаны канкрэтным методыкам правядзення ўрокаў па развіцці крытычнага мыслення ў школьнікаў рознага ўзросту – ад малодшых да старшакласнікаў.


Спампаваць тут (pdf, 181 КБ)




28.01.2009

Гадавіна да 125-годдзя Антона Луцкевіча

29 студзеня адзначаецца 125‑я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча.

З гэтай нагоды адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі.

Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: «Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва». Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтарам тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)»

Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня ў 19 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр‑т Машэрава (былая вул. Варвашэні), д. 8.

Паводле Нашай Нівы




28.01.2009

Што трэба, каб у садку з'явілася беларускамоўная група

У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку.

Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com
.
Паводле радыё Свабода



28.01.2009

“Чытанка для дзіцячага садка”. Адметнасць кнігі ў тым, што творы, якія ўвайшлі ў зборнік (а гэта і беларускія народныя казкі, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, і эміграцыйных аўтараў, і пераклады), падзелены па ўзроставых катэгорыях.

23.01.2009

Выстава Андрэя Бурсава

З 30 студзеня па 28 лютага ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 15, Траецкае прадмесце) будзе працаваць выстава жывапісу Андрэя Бурсава
“Златадзён”. На адкрыцці выставы, якая мае адбыцца 30 студзеня ў 17:00, будуць таксама прадстаўленыя вершаваныя творы мастака і выступіць гурт “Расалія”.
Выстава будзе працаваць з панядзелка па суботу ад 9:30 да 17:30.
Тэл.: (017) 334 56 21; (017) 334 99 32



Старонкі