Архіў навін
Праект складае дзесяць візітаў да Польшчы па 3 дні, груп па 22–25 маладых людзей з Беларусі ва ўзросце 18–28 гадоў (цалкам удзел у праграме прымуць 220–250 чалавек). Праграма працягваецца да канца года 2006. Больш інфармацыі пра праграму і фармуляр-анкету шукайце тут.
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Да ўвагі настаўнікаў ЧГД: лепшы падручнік і метадычны дапаможнік для настаўнікаў 10-х класаў «Права на кожны дзень».
Навучальна-метадычны комлекс распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса. Кніга заняла першае месца сярод выданняў на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў 2006 г. Электронная версія кнігі змешчана на нашым сайце ў раздзеле «Карысная інфармацыя || Выданні".
21 верасьня 2006 г. у бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзэнтацыя “Ангельска-беларускага слоўніка”. Аўтарка Валянтына Пашкевіч, вядомая сваім двухтомным падручнікам беларускае мовы для англамоўных (Таронта, 1974, 1978) укладала слоўнік некалькі дзесяцігодзьдзяў. Выступоўцы адзначалі, што выхад пагляднага тому з 30 тысячамі слоўнікавых артыкулаў – вялікая падзея для беларускай культуры.
У дапамогу педагогам і бацькам
Беларускамоўныя дапаможнікі і іншыя выданні, адрасаваныя педагогам і бацькам, падрыхтавалі да новага навучальнага году грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія».
Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце на нашым сайце:
21 верасня (чацвер) у 17.00 у сядзібе ТБМ (Румянцава,13) адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў да новага навучальнага году. Грамадскія арганізацыі «Цэнтар Супольнасьць», «Таварыства беларускай школы» і «Таварыства беларускай мовы» ладзяць прэзентацыю новых навучальных дапаможнікаў для беларускіх школ і садкоў.
Партал Нашыя Дзеткі – унікальны некамерцыйны рэсурс, створаны ў дапамогу сем'ям, якія гадуюць сваіх дзяцей па-беларуску. Створаны бацькамі для бацькоў і педагогаў дашкольнікаў.
Што такое паласа перашкодаў – вядома ўсім. Каб стаць пераможцам, трэба ўмець добра бегаць ды скакаць. Сумна. Горш бывае толькі лыжа-ролерная эстафета. Там бегай – не бегай, – пераможца даўно вядомы. Але ФІЗІЧНАЯ паласа перашкодаў – зусім іншая рэч! Там перамагае, выбачайце за саўковасць, гарманічна развітая асоба. Бо замест бар'ераў... – глязіце самі.