Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.09.2008

Выстава «Нашыя дзеці"

Наперадзе іх чакае жыцьцё. Якім яно будзе? Светлым ці цёмным? Лёгкім ці цяжкім? Гэтага ня ведае ніхто.

Яны пакуль толькі пачынаюць свой шлях. І ўжо па-рознаму.

Хто яны? Нашыя дзеці

Валанцёрская ініцыятыва «разам_дзецям» запрашае на фотавыставу «Нашыя дзеці". Зазірніце ў свет дзяцей, што жывуць побач з вамі.

27 верасня – 3 кастрычніка, кінатэатр «Перамога», вул Інтэрнацыянальная, 20.

Прэзентацыя 27 верасня ў 18–00.



25.09.2008

Конкурс школьных падручнікаў

Нацыянальны інстытут адукацыі з 01.10.2008 па 16.01.2009 аб’яўляе конкурс на стварэнне падручнікаў для агульнаадукацыйных устаноў.
Пералік падручнікаў, крытэры ацэнак вучэбнага выдання і ўмовы правядзення конкурсу чытайце на адукацыйным партале adu.by.

Двухмоўная першкрыніца – тут



24.09.2008

Задача па матэматыцы для 5-га класа
Задачу склаў настаўнік з Бабруйска Алесь Чыгір. Задача наўпрост звязаная з жыццём, таму будзе цікавая і настаўнікам, і дзецям.
Чытаць умовы і глядзець варыянты рашэння.
Даведка: Алесь Чыгір мае 13-гадовы стаж настаўніцкай працы, удзельнічае у выбарчых кампаніях з 1999 года ў якасці назіральніка, кіраўніка штаба, кандыдата ў дэпутаты. Зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80.

/

23.09.2008



Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна

«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»


Чытаць цалкам/

23.09.2008

Нямецкі погляд на гродненскую гісторыю

24 верасня ў Гродне адбудзецца сустрэча з нямецкім гісторыкам Феліксам Акерманам.

Фелікс Акерман – аўтар нядаўна абароненай у Германіі доктарскай працы па дэмаграфічных змяненнях Гродна ў ХХ ст. Нямецкі гісторык вывучае падзеі Другой сусветнай вайны ў Гродне, гісторыю гарадзенскага гета, хрысціянска-іўдзейскія стасункі ў час фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі. Добра валодае беларускай мовай.

Уваход вольны. Пачатак сустрэчы ў 18.30. Месца правядзення: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства беларускай школы).

Паводле рассылкі belngo.info




23.09.2008

Стыпендыі для моладзі з пацярпелых ад Чарнобылю рэгіёнаў Беларусі

Зорка сусветнага тэнісу Марыя Шарапава абвесціла аб адкрыцці праграмы стыпендыяў з памерам фінансавання 210 тысячаў даляраў ЗША для студэнтаў з рэгіёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Стыпендыі дазволяць 12 таленавітым маладым людзям прайсці поўны курс навучання ў двух вядучых універсітэтах Беларусі. Праграма разлічаная на 4 гады. Штогод будуць абірацца тры новых атрымальнікі стыпэндыі з залічаных на першы курс абітурыентаў. Першыя ўладальнікі стыпендыяў пачнуць навучаньне ў 2009–2010 навучальным годзе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслава Хількевіча па тэл. +375 17 227 38 17, эл. пошце vladislav.khilkevich@undp.org.

Паводле рассылкі belngo.info



23.09.2008

З вопыту работы з адоранымi вучнямi

Сваё бачанне асноўных прынцыпаў працы распавядае настаўніца геаграфіі Галіна Дрокіна

«Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго – тое, што я скажу, ведае кожны»



Чытаць цалкам/

23.09.2008

Фотавыстава, прысвечаная Адаму Міцкевічу

У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў Мiнску адкрылася фотавыстава «Сцежкамi Адама Мiцкевiча».

Яна прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага i польскага паэта-рамантыка ХІХ стагоддзя. Фотамайстры Беларусi, Польшчы i Лiтвы некалькi дзён вандравалi па мясцiнах, звязаных з iмем паэта.

Яны пабылi ў фальварку Завоссе, на возеры Свiцязь, у Валеўцы, Райцы, Варончы, наведалi Туганавiцкi парк, Наваградак, Шчорсы ды iншыя куточкi. Вынiкам гэтых вандровак i з’явiлася фотавыстава, якая будзе працаваць з 18 верасня па 18 кастрычнiка.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі



Чытаць цалкам/

23.09.2008

Анталогія беларускага перакладу “Галасы з-за небакраю”

24 верасня а 18.00 у мінскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзентацыя фундаментальнай анталогіі сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах пад назовам “Галасы з-за небакраю”.

Кніга на 900 шырокафарматных старонках выйшла ў свет у выдавецтве “Лімарыюс”, у ёй шэсць з паловай соцень аўтараў, творы якіх цягам усяго ХХ стагоддзя перакладалі на беларускую мову амаль дзвесце перакладнікаў.

Інтэрв'ю з перакладнікамі Лявонам Баршчэўскім і Нінай Мацяш чытайце на старонцы радыё «Свабода»



20.09.2008

Сустрэча з Алесем Разанавым

26 верасня ў бібліятэцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску (вул.Фрунзэ,5) пройдзе літаратурная імпрэза «Культуры сустракаюцца ў слове». У ёй возьмуць удзел паэт Алесь Разанаў і Ільма Ракуза – швейцарская пісьменьніца, прафесар славістыкі Цюрыхкага універсітэту. Пачатак імпрэзы а 19.00. Уваход вольны. Даведкі: (017) 294–04–91, bibl@minsk.goethe.org


Паводле Нашай Нівы



Чытаць цалкам/

Старонкі