Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.04.2008

Сайт Леаніда Маракова, прысвечаны бальшавіцкім рэпрэсіям

Пачаў працу ўнікальны інтэрнет‑сайт «Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi» — marakou.by.


У інтэрв’ю БелаПАН Л.Маракоў адзначыў, што на сайце размешчаны падрыхтаваныя ім «даведнікі з біяграфіямі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска‑сталінскіх канцлагераў». Сярод сабраных і прадстаўленых біяграфіяў – 4 тыс. настаўнікаў.

Цяпер настаўнікі маюць магчымасць непасрэдна пазнаёміць вучнямі са многімі біяграфіямі выдатных дзеячоў беларускай адукацыі і культуры, зактаваных бальшавікамі.

Паводле БелаПАН.

04.04.2008

Прафесіяналы супраць ідэолагаў.
Беларускія настаўнікі выказалі адкрытую нязгоду з пазіцыяй галоўнага ідэолага Рубінава. 4 красавіка 2008 г. на сайце міністэрства адукацыі з'явіўся ліст настаўнікаў пад назвай «Пачуйце настаўніка», які пачынаецца наступнымі словамі: " Артыкул А.Рубінава “Педагагічны сверб рэфарматарства” (“СБ. Беларусь сегодня", 6 сакавіка 2008 г) выклікаў вялікі рэзананс у настаўніцкім асяроддзі. Адзін толькі загаловак сцебануў сваёй іранічнасцю, безапеляцыйнасцю і акадэмічнай самаўпэўненасцю."
У лісце, у прыватнасці, зазначаецца: «Пераход да 12–гадовай сярэдняй адукацыі адпавядае сусветным падыходам і з'яўляецца лагічна абгрунтаваным этапам развіцця сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.»
Бароняць прафесіяналы і профільнае навучанне: «Пераход старэйшай школы на профільнае навучанне, на наш погляд, з'яўляецца прагрэсіўным крокам у развіцці адукацыі краіны. І няслушна, што профільнае навучанне “панізіць узровень сярэдняй адукацыі". Вучні, якія будуць навучацца ў старэйшай школе, атрымаюць поўны аб'ём ведаў па ўсіх базавых прадметах і дадатковыя веды па профільных. І найважнейшае: профільнае навучанне дазваляе ім самавызначыцца ў выбары прафесійнай будучыні. Пры гэтым прадугледжаная магчымасць змены профіля..">>>



03.04.2008

Конкурс інфармацыйна – адукацыйных летніх праектаў

Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці педагогаў і адукатараў у летні перыяд.


Праекты могуць быць выкананы ў розных формах, такіх, як праца у летніках, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, падрыхтоўка і выпуск актуальных інфармацыйных матэрыялаў для пэўных сацыяльных груп і г.д. Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Умовы конкурса:

– праект можа быць выкананы ад даты абвяшчэння вынікаў конкурса да верасня 2008 года ўключна;

– cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 30 верасня 2008 года;

– максімальны бюджэт праекта 500 $;

– перавага будзе аддавацца малабюджэтным праектам;

– для ўдзелу ў конкурсе патрэбна запоўніць анкету-заяўку (глядзіце ніжэй) і даслаць яе на электронны адрас kupalinka2008@gmail.com да панядзелка 5 мая 2008 года*!

– як правіла, не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі.

* Пра вынікі конкурсa будзе паведамлена да канца мая.


Заяўку на ўдзел можна спампаваць тут.

02.04.2008

Сайт наваградскага клуба «Беларускае кола»
«Мы – сябры Клуба – дарослыя і дзеці. Мы аб’ядналіся, каб вывучаць і адраджаць гістарычнае мінулае Бацькаўшчыны. Мы – частка грамадства і хочам быць актыўнымі грамадзянамі сваёй Радзімы». На сайце клуба, створанага наваградскімі настаўнікамі і вучнямі, можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі аб выдатных асобах Беларусі, гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі і інш.

02.04.2008

Паездкі ў Чэхію для прадстаўнікоў грамадскага сектара

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2008 годзе будзе праводзіць серыю адукацыйных паездак у Чэшскую Рэспубліку.


Аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» было заснавана ў Празе ў 2004 году з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятыў і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Дзейнасць аб'яднання будуецца на ўзаемным супрацоўніцтве беларускіх грамадскіх арганізацый з чэшскімі партнёрамі, развіццё кантактаў і сумесных праектаў, а гэтак жа на перадачы чэшскага досведу грамадскай і палітычнай трансфармацыі.



02.04.2008

Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі

25 красавіка 2008 году ў 17.00 у Гомелі адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, комн. 508. Просім падцвердзіць свой удзел па e-mail: gomel@amcenter.by

Паводле Amcenter.by

01.04.2008

Летняя школа па культурных вымярэннях

Студэнты і аспіранты рознага профілю навучання запрашаюцца да падачы заявак на ўдзел у Летняй школе па культурных вымярэннях палітыкі ў Еўропе 2008, якая арганізоўваецца Пражскім цэнтрам публічнай палітыкі і мае адбыцца з 2 па 9 ліпеня 2008 году ў Празе, Чэхія. Праграма накіраваная на больш шчыльны разгляд культурных вымярэнняў палітычных інстытуцыяў і палітычнага працэсу ў Эўропе (напр., фармаванне палітычнага курсу, палітычная камунікацыя, міграцыя і грамадзянства ЕС). Мова школы – англійская.


Апошні трэмін падачы заявак: 30 красавіка 2008 году.


Падрабязнасьці праз е-mail: clp@cpvp.cz альбо на сайце: http://www.cdpe.cpvp.cz

Паводле рассылкі belngo.info

28.03.2008

Хатняе навучанне, альбо ці варта вадзіць свайго дзіцёнка ў школу

Артыкул Вольгі Куўшынавай паводле http://wgcre.net/
“Калісці непісьменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу


Калі я стала маці, я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру.

28.03.2008

Артыкул Вольгі Куўшынавай паводле http://wgcre.net/
“Калісці непісьменнымі былі тыя, хто не хадзіў у школу – зараз акурат наадварот”.
Французскі навэліст Поль Ґу


Калі я стала маці, я вырашыла, што падару свайму дзіцёнку самае галоўнае – дзяцінства. Іншымі словамі, не буду ламаць ягоную натуру. Не буду прымушаць стаяць, калі хочацца бегаць, не буду ўсаджваць, калі хочацца стаяць, не буду заганяць дахаты, калі хочацца пагуляць на вуліцы. Не буду адмахвацца ад ягонага жадання атрымліваць адказы на свае пытанні. >>>

28.03.2008

Навучанне ў Германіі

Фундацыі “Цайт” і “Будучыня і добрасуседства” прапануюць навучанне ў адным з нямецкіх ВНУ падчас зімовага семестру 2008–2009.

Патрабаванні да кандыдатаў:

– добрае валоданне нямецкай мовай,
– зацікаўленасьць сучасным еўрапейскім жыццём,

– цікаўнасць да нямецкай культуры і грамадства.

Штомесячная стыпендыя ў памеры 550 еўра, пражыванне ў атэлі, выкананне персанальных патрабаванняў па харчаванні. Аплочваюцца візавыя паслугі і дарога.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – 30 красавіка.

Тэрміны навучання: з 1 кастрычніка 2008 да 28 лютага 2009 года.

я інфармацыя – на вэб-старонцы: www.gfps.org/belarus альбо па эл. пошце: belarus@gfps.org

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

Старонкі