Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.11.2005

З ініцыятывы бацькоў змяшчаем артыкул, прысвечаны прававому статусу дзіцяці ад нараджэння да паўналецця. Добра з гэтай інфармацыяй пазнаёміць дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Аўтар артыкулу – Алеся Чарняўская, навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытуту адукацыi, педагог i юрыст.

13.11.2005

Шведская сістэма адукацыі (Power Point прэзентацыя)


Факты пра Швецыю (на англійскай мове)


Гімназіі ў Швецыі і сярэдняя адукацыя для дарослых (на рускай мове)
13.11.2005

Уладзімір КоласАртыкул Уладзіміра Коласа – дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, напісаны пасля ўдзелу ў Расійскай канферэнцыі развіцця Грамадскіх Школьных Фондаў. Аўтар апісвае кірункі рэформы і стан, ў якім знаходзіцца адукацыя ў Расіі сёння. Артыкул напісаны ў жанры публіцыстыкі, таму чытаецца лёгка, не губляючы пры гэтым інфарматыўнасці. Артыкул цалкам

13.11.2005

Жыццё ў наш час мяняецца вельмi хутка. І навучыцца хутка рэагаваць на новыя патрэбы і праблемы немагчыма, калі працэс адукацыі ізаляваны ад жыцьця школьнымі сценамі. Таму школа робіцца больш адкрытай для зменаў. У дадатак сусветныя працэсы глабалізацыі, падзелу рыка працы патрабуюць уніфікацыі адукацыйных сістэм розных краінаў. Паглядзеўшы на суседзяў, можна даволі дакладна спрагназаваць, якая рэформа нас чакае.

23.09.2005

Вядзецца праца па папаўненні сайта. Дадзены новыя матэрыялы ў раздзелы Замежны досвед, Грамадзянская адукацыя, Метадычны дапаможнік

20.09.2005

Грамадзянская адукацыя – самы важны школьны прадмет.  Грамадзянская адукацыя – гэта і ёсць усім вядомыя Веды+Уменні+Навыкі+Каштоўнасці, якія патрэбныя для жыцця, а не для здачы іспытаў,  ці паступлення.  Розніца толькі ў тым, што грамадзянская адукацыя не выкладаецца як асобны прадмет. Яна з'яўляецца складовай часткай без выключэння ўсіх школьных прадметаў ад матэматыкі да грамадазнаўства, ад фізкультуры да спеваў.  Толькі той педагогог, які  гэта ўсвядоміў, адчуў сваю місію,  можа называцца Настаўнікам. Хто не – застаецца ў разрадзе ўрокадавальнікаў і пажыццева носіць справядлівую мянушку кшталту "вучылкі", "хімозы" ці «спеўніка».
Гэты раздзел для тых, хто здольны стаць Настаўнікам. 



Што такое грамадзянская адукацыя ў сучасным разуменні, навошта яна патрэбна? Што закладзена ў змест грамадзянскай адукацыі? Чым адрозніваецца грамадзянская адукацыя ад патрыятычнага выхавання? Што важней: рыхтаваць зараз маладых беларусаў для дэмакратычнага грамадства,ці лепш вучыць прыстасоўвацца?...

 

14.09.2005

Выйшла ў свет новая кніга для настаўнікаў і бацькоў. падрабязней

29.08.2005

Нарэшцэ распачаў сваю працу сапраўдны беларускі адукацыйны партал. Спадзяемся, што кожны выкладчык, неабыякавы да сваёй прафесійнай дзейнасці, зможа знайсці для сябе тут нешта цікавае, а таксама падзяліцца асабістым досведам і вынікамі. падрабязней

24.07.2005

Грамадзянская адукацыя ў еўрапейскім кантэксце

Старонкі