Архіў навін
Дар'я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі №34 г. Мінска, падрыхтавала да ўрока ведаў "Мне пашчасціла тут нарадзіцца" гульню. Ёй можна скарыстацца і падчас класнай ці інфармацыйнай гадзіны.
1 верасня павінен быў адбыцца адукацыйны пікнік - сямейнае свята з нагоды пачатку навучальнага года. Аднак яго забаранілі. Яўгенія Пастэрнак апублікавала свой тэкст "Праблемы падлеткаў вачыма дзіцячай пісьменніцы" , які яна рыхтавала для пікніка. Прапануем нататкі для пікніка Тамары Мацкевіч пра альтэрнатыўную адукацыю ў Беларусі.
Вось усе прызвычаіліся наракаць на настаўнікаў. Паглядзім цяпер, як адрэагуюць бацькі на сёлетнія новаўвядзенні Міністэрства адукацыі. Ці лепшыя яны за тых настаўнікаў-канфармістаў? Ці здольныя яны абараніць сваіх дзяцей?
"Сярод часткі бацькоў і часткі настаўнікаў "савецкай фармацыі» (і ўзрост тут ні пры чым) - паніка, трэш і угар: "Ай-ай-ай! Дзеці будуць толькі гуляць! "
Шаноўныя калегі-педагогі! Дарагія бацькі школьнікаў!
Віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года. Ведайце, што мы разам, і калі мы разам - мы здолеем змяніць нашу адукацыю да лепшага.
Вольга Дзёмка стварыла цудоўны фільм пра гісторыю Беларусі з добрай анламоўнай агучкай.
Карыстайцеся, калі ласка.
Вось, што яна піша:
Гэта дома дзіця павінна вывучыць чароўныя словы: добры дзень, добры вечар, калі ласка, а ці можна?, прабачце, вялікі дзякуй…
Іна Шымко, настаўніца гісторыі, Глыбоцкая раённая гімназія
Сувязь з папярэднімі ведамі:
Ідэі беларускіх настаўнікаў-наватараў пачалі пранікаць у школьныя падручнікі. У новым падручніку фізікі для 8 класа аўтары ўводзяць адзін з элементаў актыўнай ацэнкі - ключавыя пытанні ў змест падручніка.