Архіў навін
Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў
Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічных факультэтаў.
6 клас, тэма – «Рэльеф дна Сусветнага акіяна». Праводзіць Галіна Раманоўская, СШ № 36, Гомель.
Прыватная сацыяльна-педагагічная ўстанова адукацыі «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны» запрашае паўдзельнічаць у конкурсе на пасаду намесніка дырэктара па супрацы з установамі адукацыі ды іншымі арганізацыямі.
Абавязкі: планаванне, рэалізацыя і маніторынг дзейнасці SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны ў галіне супрацы з установамі адукацыі, развіццё партнёрства, а таксама рэпрэзентацыя інтарэсаў арганізацыі ў дзяржаўных органах і недзяржаўных арганізацыях, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі.
- У Гродне ідзе набор у беларускамоўны садок і дзве школы...
- У Гомелі працуе ініцыятыва па стварэнні беларускамоўнай групы ў Цэнтральным раёне...
- У Мінску працягваецца стварэнне беларускамоўнай групы з дзетак 2010–2011 гадоў нараджэння ў дзяржаўным дзіцячым садку мікрараёнаў Сухарава і Каменнай горкі...
Артыкул Міхася Кудзейкі прысвечаны безадзнакаваму навучанню ў 3-м класе на ўроках выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання, фізкультуры, музыкі.
Канструктыўны дыялог: Пра безадзнакавае навучанне і не толькі...
Увесь бягучы навучальны год настаўнікаў пачатковых класаў ліхаманіла ад нечаканай інавацыі: безадзнакавае навучанне ў 3-м класе на ўроках выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання, фізкультуры, музыкі. Ліхаманіла не ад прынцыпова новага падыходу да арганізацыі і ажыццяўлення адукацыйнага працэсу – а ад нечаканасці прынятага рашэння, непадрыхтаванасці педагогаў і, самае важнае, ад адсутнасці нарматыўнай базы, якая бы суправаджала працэс перабудовы...
Ст.выкладчык кафедры педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій БДПУ ім. М. Танка Міхась Кудзейка даследуе праблему паспяховага ўкаранення ў адукацыйны працэс сістэмы безадзнакавага навучання. Дадзеная публікацыя змяшчае рэкамендацыі практычнага характару.
Ключавое пытанне да тэмы паводле методыкі актыўнай ацэнкі. Ролік зняты падчас метадычнага летніка Альхоўка-2012.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Моладзевы цэнтр Hyvärilä (Фінляндыя) шукае валанцёра з Беларусі тэрмінам на 11 месяцаў.
Моладзевы цэнтр займаецца адукацыйнымі праграмамі, звязанымі з працай з моладдзю на вольным паветры. Валанцёр зможа палепшыць свае навыкі ў распрацоўцы моладзевых праектаў, даведаецца пра адукацыйныя праграмы ў Фінляндыі і атрымае досвед у арганізацыі навучальных мерапрыемстваў на прыродзе.
З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах.
Прапануем вашай увазе матэрыялы, якімі падзяліліся настаўнікі падчас метадычнага летніка «Альхоўка-2012».
Праблемнае навучанне - прэзентацыя, падрыхтаваная Аленай Ананчыкавай.
Сучасныя падыходы да якасці навучання: ключавыя кампетэнцыі – прэзентацыя, падрыхтаваная Тамарай Мацкевіч.