Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.07.2012

Сёння пачынае працу летнік для настаўнікаў і метадыстаў «Альхоўка-2012».
Сёлета 45 настаўнікаў з усіх куткоў Беларусі сабраліся на беразе Страчы каля вёскі Альхоўка ў 23-ці раз. Тэма летніка – «Праблемнае навучанне».
Летнік пачаўся з традыцыйнага кола, дзе ўсе ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі, распавядаюць пра свае поспехі.
Сцяг летніка паднялі першагодкі – настаўнікі, якія прыехалі ў летнік упершыню.
Сайт Настаўнік.info зычыць калегам плённай працы і чакае новых метадычных матэрыялаў і цікавых педагагічных ідэй.


29.06.2012

Міжнародная Сетка арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека, запрашае прыняць удзел у доўгатэрміновым навучальным курсе для моладзі па правах чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з ліпеня па лістапад 2012 года.


27.06.2012

З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». 
Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах. У семінары паўдзельнічалі 30 педагогаў устаноў адукацыі рэспублікі.  Асноўнай мэтай семінара было авалоданне эфектыўнымі спосабамі ацэначнай дзейнасці вучняў на аснове адукацыйнай стратэгіі «Актыўная ацэнка».


25.06.2012

Калі Вы валодаеце французскай мовай і з'яўляецеся вучнем 11 класа або студэнтам універсітэта, Франка-беларускі цэнтр прапануе Вам праграму курсаў па сацыяльных навуках і еўрапейскім праве. Праграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве з універсітэтам Мантэск'ё-Бардо IV (Францыя). У Вас ёсць шанец атрымаць адукацыю, якая адказвае патрабаванням еўрапейскай сістэмы LMD.
Курсы будуць праходзіць у Мінску цягам 2012- 2013 навучальнага года
Аплата: 50 еўра
Заяўкі прымаюцця з красавіка па верасень 2012 г.
Падрабязная інфармацыя тут .
Паводле сайта adukacyja.info




22.06.2012

Людзі на балоце (аўдыё)

Радыёпастаноўка Беларускай тэлерадыёкампаніі паводле першай часткі «Палескай хронікі» Івана Мележа.
1962 г., 106 хв. 

Слухаць /

21.06.2012

Новыя прызначэнні ў Міністэрстве адукацыі: намеснік-артылерыст 

З прафесійнымі біяграфіямі новых намеснікаў міністра адукацыі – Васіля Будкевіча ды Сяргея Рудога – можна пазнаёміцца тут.

21.06.2012

icomos.by

Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў для аматараў гістарычнай спадчыны на лета – 2012. Тут пададзены далёка не ўсе ініцыятывы, але выбар ўсё адно дастаткова вялікі, каб наважыцца і з’ездзіць куды-небудзь: ратаваць замак, прыбіраць гістарычныя могілкі, шукаць новыя археалагічныя аб’екты ці даследаваць ужо выяўленыя. Ёсць нават прапановы для тых, хто вымушаны заставацца ўлетку у горадзе. У кожным разе выпадку, вы маеце шанец атрымаць добрыя ўражанні, пазнаёміцца з цікавымі мясцінамі і людзьмі, а галоўнае, зрабіць карысную справу.


21.06.2012

Марыя Эйсмант, Народная воля

У Мінску супрацоўнікі сталічных падатковых інспекцый выявілі 74 рэпетытара, якія займаліся з вучнямі нелегальна, г.зн. не плацілі падаткі. Але, аказваецца, педагогам, калі яны ладзяць адукацыйныя паслугі, дастаткова заплаціць у месяц 90 тысяч рублёў падаходнага падатку – і, калі ласка, вучы дзяцей на здароўе.
Пра тое, як жывецца сёння рэпетытарам, апавядае настаўнік фізікі Яўген Ливянт. У 2001 годзе ён адзін з першых выйшаў з падполля і стаў займацца рэпетытарствам цалкам легальна.
- Калі я звярнуўся ў падатковыя органы, там не ведалі, як мяне рэгістраваць: відаць, гэта быў прэцэдэнт, – кажа Яўген Ливянт. – Зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і адразу ж адчуў, наколькі зручней і спакайней так працаваць. Угаварыў перайсці працаваць легальна, напэўна, з дзясятак маіх калегаў, і ніводны з іх не пашкадаваў, што так зрабіў. 



20.06.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 8 ліпеня 2012 г. 

Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў. У 2012 годзе візіты адбудуцца двойчы: 5–15 лістапада, 3–13 снежня.  
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
Патрабаванні да патэнцыйных удзельнікаў: маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя студэнты ці прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20–30 гадоў; грамадзяне Украіны, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі (толькі Калінінградская вобласць); вольна валодаюць рускай мовай.
У межах праекта забяспечваюцца: пакрыццё выдаткаў на праезд, харчаванне і пражыванне, патрэбныя матэрыялы. Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і магчымыя выдаткі, звязаныя з афармленнем візы (самі візы для праекта з’яўляюцца бясплатнымі).
Спонсар праекта – горад Гдыня.


19.06.2012

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

На настаўніwкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0».

Старонкі