Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.01.2012

Сяргей Гарбацэвіч дэманструе мадэль электрарухавіка на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2011».

31.12.2011

Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

31.12.2011


Сяржук Сокалаў-Воюш – 30 снежня 2011 г.


Ну, З Новым, ці што...


Але з Новым якім?


Тусуюцца даты ў калодзе стагоддзяў,


Жадаем: у шчасці... Жадаем: у згодзе,


Надзея гарыць языком трапяткім...



30.12.2011

5 студзеня 2012 г.

ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у рамках праграмы «Наш сусед – Еўрасаюз» праводзіць Круглы стол «Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе: досвед, выклікі, перспектывы».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі устаноў адукацыі, якім цікавая гэтая тэма і якія плануюць выкарыстаць атрыманы досвед у сваёй практычнай дзейнасці.
Круглы стол пройдзе ў клубным пакоі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Я. Раў (пр. Газеты Праўда 11).
Абавязковая ўмова ўдзелу – папярэдняя заяўка да 3 студзеня 2012 г.

30.12.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 красавіка 2012 г.

Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе ахоплівае эканамічныя і бізнес-дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання.
Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы.
Кандыдаты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
1. Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі.
2. Мінімальная адзнака па матэматыцы і англійскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.

30.12.2011

У межах рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні – 2012» адбудзецца Дзень маладога даследчыка, які будзе арганізаваны 3 сакавіка 2012 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу запрашаюцца старшакласнікі і студэнты 1–2 курсаў ВНУ разам з навуковымі кіраўнікамі, гатовыя прадманстраваць вынікі сваіх навукова-даследчых работ па заалогіі і / ці батаніцы.

28.12.2011

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.

28.12.2011

Прыгоды Капітана Танакі

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі.  
Мінск: Логвінаў, 2009 
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі коміксаў.

27.12.2011

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжаная методыка дадатковага харчавання птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палову 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

27.12.2011

Ян Каханоўскі, пераклад birdwatch.by 

Прапануем Вашай увазе пераклад артыкула праф. Яна Каханоўскага (1894–1942), у якім падрабязна разгледжана методыка арганізацыі дадатковага кармлення птушак у зімовы час вучнямі Гродзенскай гарадской гімназіі імя Адама Міцкевіча ў першую палове 1930-х гадоў. Цікава, што амаль усе практычныя парады па яе арганізацыі і правядзенні могуць быць з поспехам выкарыстаны ў нашых школах і зараз, не гледзячы на тое, што з часу напісання артыкула прайшло больш за 75 год.

Старонкі