Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.03.2010

Летнія курсы ў Швецыі

Шведскі Інстытут Visby Program запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.


Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.


Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты: «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).


Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.


Падрабязная інфармацыя тут.


Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.



Паводле adukacyja.info

23.03.2010

Міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь для дзяцей»

Міжнародная канферэнцыя па прадухіленні гвалту над дзецмі і грэбаванні іх правамі і патрэбамі «Развіццё сістэмы абароны дзяцей ад гвалту: нацыянальны і міжнародны досвед» адбудзецца ў Мінску 22–23 красавіка 2010 году. Яна стане першай з серыі штогадовых канферэнцыяў «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Разуменне».


Мэтай канферэнцыі з'яўляецца падвышэнне якасці дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту і эксплуатацыі. Падчас канферэнцыі ў беларускіх спецыялістаў будзе магчымасць абмяняцца прафесійным досведам з замежнымі экспертамі.





20.03.2010

Уладзімір Дунаеў: Нацыянальна-культурная аснова выхалашчана з адукацыйнай палітыкі Беларусі.
Паводле сайта «Заўтра тваёй краіны»
Праект Кодэксу аб адукацыі згадвае пра нацыянальны складнік адукацыі толькі двойчы. Адсутнасць нацыянальнага падмурку руйнуе ўсе ідэі, закладзеныя ў праект дакумента. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разглядзець Кодэкс падчас веснавой сесіі.
Чытаць увесь артыкул

19.03.2010

Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метаду педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.

19.03.2010



Выкарыстанне тэхналогіі педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»

Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метада педагагічных майстэрняў, а таксама яе выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ)




19.03.2010

Школа адукатараў. Семінары для лідэраў

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая існуе з 2005 года і накіраваная на прасоўванне гэтага метада нефармальнай адукацыі дарослых сярод насельніцтва, пачынае новы набор у Школу адукатараў. Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрамі навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах, такіх, як культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям’я, кар’ера, пытанні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы.

Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі.



19.03.2010

Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч

19.03.2010


Планаванне праектнай дзейнасці


Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.

Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)





18.03.2010

Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае на семінар
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут



17.03.2010

Летняя школа лідэрства-2010 у Славеніі

Летняя школа лідэрства — гэта праект, у межах якога збяруцца болей за 80 студэнтаў з краінаў Еўропы дзяля таго, каб падзяліцца досведам працы студэнцкіх арганізацыяў, у якіх яны бяруць удзел. Фармат мерапрыемства — лекцыі ды практычныя заняткі.


Летняя школа пройдзе з 16 па 25 ліпеня 2010 году ў г. Любляна, Славенія.


Заяву на ўдзел можна запоўніць анлайн на сайце: http://bit.ly/aGk4Lp


Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://www.leadershipsummerschool.org/

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка.


З пытаннямі звяртайцеся на электронныя адрасы: contact@leadershipsummerschool.org ці headoffice@aegee.org

Паводле рассылкі belngo.info

Старонкі