Архіў навін
Публікуем праекты, якія адпавядаюць умовам конкурса "Лаві фэйк!" і прынятыя да разгляду журы ў намінацыі Графічныя і інтэрактыўныя медыя". Аўтары гэтых праектаў будуць запрошаны на Фестываль медыяадукацыі, які адбудзецца ў Мінску 19 мая 2019 г.
З 19 па 25 красавіка 2019 года ў Куала-Лумпуры (Малайзія) прайшла 26 міжнародная канферэнцыя юных вучоных ICYS (2019), на якой выступілі школьнікі з 26 краін свету з дакладамі па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, біялогіі і экалогіі.
Праграма “Настаўнік для Беларусі”, якая рэалізуецца пры падтрымцы ААТ “БПС-Сбербанк”, праводзіць конкурс сярод рэгіянальных школ для пошуку школ-партнёраў Праграмы на 2019-2021 навучальныя гады. Арганізацыйны камітэт Праграмы запрашае вашу школу падаць заяўку.
Далей пра сутнасць Праграмы, крытэрыі адбору школ-партнёраў і працэдуру падачы заяўкі.
Зроблена пад уплывам ідэй Мажэны Рафальскай, Пётры Садоўскага, Алега Манаева. Апрацавала для беларускай школы Алена Палейка
Распрацоўку ўрока ў стратэгіі Актыўнай ацэнкі даслала Вольга Баркоўская, настаўніца пачатковых класаў гімназіі №14 г Мінска.
Актыўная ацэнка10 год на службе ў настаўнікаў Беларусі. Юбілей. Мы просім Вас запоўніць невялікую анкету, якая дазволіць нам зразумець як распаўсюджваецца АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА, які адукацыйны эфект яна дае і якія ёсць праблемы.
Анкета складаецца ўсяго з 13 пытанняў. На кожнае пытанне магчыма некалькі адказаў уключаючы ваш варыянт адказу.
У гэтай тэме галоўнае, каб вучні зразумелі, што Мінск - гэта сталіца (1) еўрапейскай, (2) незалежнай, дзяржавы, у якой (3) старадаўняя гісторыя. А падручнік? - Калі будзе добры, то тады і пачытаюць.
«Маё дзіця, седзячы за камп'ютарам, адначасова кантактуе ў чаце, слухае плэер, спампоўвае музыку, пры гэтым спрабуе рабіць дамашняе заданне, а яшчэ п'е сок і жуе бутэрброд. Ну як гэта можа не раздражняць?»
Канстытуцыйны суд Латвіі 23 красавіка прызнаў адпаведным Канстытуцыі перавод адукацыі ў дзяржаўных і муніцыпальных школах на латыскую мову. Як гэта адаб’ецца на адзінай у Латвіі рыскай беларускай школе?
Навучальны курс разглядае пытанні прадухілення гвалту ў адукацыйных установах. Удзельнікі курса атрымаюць магчымасць абмеркаваць феномен школьнага гвалту, глыбей разабрацца ў яго прычынах і наступствах, а таксама сумесна з куратарам курсу выпрацаваць канкрэтныя практычныя меры для аператыўнага рэагавання на выпадкі гвалту і іх прадухілення ў школах, каледжах і інш. Асобная ўвага будзе нададзена пытанню кібербулінга ( цкаваньне ў Інтэрнэце).