Архіў навін
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 16.01.2012 г.Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні – 2012» будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761–1847) і адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. у Гродна.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ГНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам».
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.
Школьная каманда з Крычава перамагла ў нацыянальным конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», які агранізавала ініцыятыўная група па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях з Чэхіі ды Руху «За Свабаду».
«Пераможцамі лічым ўсе 4 каманды, якія выйшлі ў фінал» – кажа адна з арганізатараў конкурсу Вольга Саўчанка.
Заяўку разгледзяць у красавіку 2012 г. На якія змены мусіць пайсці нашая сістэма адукацыі?
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго годаПраграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
11 снежня Запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыю методыкі «Актыўная Ацэнка» і новых метадычных выданняў для педагогаў.
На прэзентацыі выступяць эксперты з Польшчы і Беларусі, беларускія настаўнікі, якія ўжо паспрабавалі працаваць паводле прынцыпаў «Актыўнай Ацэнкі».
Удзельнікі прэзентацыі абмяркуюць перавагі методыкі, шляхі і бар’еры для яе распаўсюду ў нашай школе. Прадугледжана правядзенне майстар-класа.