Архіў навін
Надзея Нікалаева, Звязда Праца настаўнікаў і выхавальнікаў не лічыцца высокааплатнай у многіх краінах. Аднак выхавальніца з Джорджыі (ЗША) Дэана Джамп змагла зарабіць 700 тысяч долараў на продажы сваіх вучэбных планаў і матэрыялаў на анлайн-біржы.
Пол Эдэльман, заснавальнік гэтага стартапу, стварыў платформу для ўзаемавыгаднага абмену метадычнымі і вучэбнымі матэрыяламі пасля таго, як сам адпрацаваў чатыры гады настаўнікам у адной са школ Нью-Ёрка: «Аднойчы мне прыйшло ў галаву, што планы ўрокаў, якія настаўнікі звычайна складаюць для ўласных патрэб, маюць грашовую каштоўнасць. Так прыйшла ідэя стварыць біржу Tеасhеrs Рау Tеасhеrs. Цяпер настаўнікі могуць нядрэнна падзарабіць, прыдаўшы сваім матэрыялам таварны выгляд і выставіўшы іх на продаж».
Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?
Свет рэчываў у творах Якуба Коласа
Творчы шлях Якуба Коласа ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці ягоных твораў сказана і напісана нямала. Брэсцкі настаўнік Уладзіслаў Лупакоў прапануе паглядзець на іх яшчэ і вачыма хіміка. Якія звесткі пра рэчывы і іх ператварэнні, няхай і між іншым, згадаў класік?
Прыём матэрыялаў да 30 верасня 2012 г. Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012». Намінацыі конкурсу:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.
Ахвотныя могуць звяртацца да 1 чэрвеня Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.
EMP-AIM – гэта партнёрства 17 універсітэтаў з краінаў Еўропы, Беларусі, Украіны і Малдовы. Праект каардынуецца ўніверсітэтам Міколаса Ромэрыса (Літва).
Праграма прапануе стыпендыі для студэнтаў і студэнтаў-магістрантаў для навучання ў 8 еўрапейскіх універсітэтах. Пачатак навучання – восень 2012 г.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, страхоўку, навучанне і пражыванне.
Кандыдаты мэтавай групы III (8 стыпендый) – грамадзяне Бедарусі, Малдовы, Украіны, якія знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы (з сацыяльных і палітычных прычын). Тэрмін падачы заявак скончаны, але для кандыдатаў з Беларусі дэдлайн пашыраны.
Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202–09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Беларуская мова: вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічнага факультэта Cняжана Асабіна, Алена Гачко. Беларуская мова: Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія. Вучэбна-метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў спецыяльнасцей 1–010201 – «Пачатковая адукацыя» і 1–010202-09 – «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка». Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2012.
Асноўныя паняцці да названых раздзелаў курса «Беларуская мова», заданні да практычных заняткаў, пытанні і заданні да самакантролю, спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, а таксама выніковы тэст, узоры графічнага, арфаграфічнага, лексічнага і фразеалагічнага аналізу слоў, праграма экзамена. Рэкамендацыі прапануюцца студэнтам педагагічнага факультэта спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка» і маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.
Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеняМоўная Школа «Pontes» гэта тыднёвы (3–12 ліпеня ў Вільні, 2–7 ліпеня ў Каўні) інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы:
• 4 гадзіны заняткаў штодзень
• маленькія групы (4–6 чалавек)
• групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
• вучэбныя матэрыялы
• вечаровы агляд фільмаў
• малады калектыў выкладчыкаў
• прыемная вучоба
Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі / падручнік.
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.