Архіў навін
generation.by  Такую заяву зрабіў міністр адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Табачнік. Чыноўнік прапанаваў адмяніць сістэму адзнак па школьным прадмеце «фізічная культура»: «Чаму раней былі трагедыі? Таму што хтосьці спрабуе з секундамерам параўноўваць, за колькі секундаў дзіця прабяжыць 30 метраў, 60 метраў».
Такую заяву зрабіў міністр адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Табачнік. Чыноўнік прапанаваў адмяніць сістэму адзнак па школьным прадмеце «фізічная культура»: «Чаму раней былі трагедыі? Таму што хтосьці спрабуе з секундамерам параўноўваць, за колькі секундаў дзіця прабяжыць 30 метраў, 60 метраў».
Па новым дзяржаўным стандарце пачатковай школы Украіны фізкультуры будзе адводзіцца больш гадзінаў, і ацэньванне будзе ладзіцца з улікам прысутнасці школьніка на паветры, у руху, у хадзьбе. Дзецям, якія займаюцца ў спартыўных школах ці секцыях у вольны час, гэта будзе залічвацца як занятак па фізкультуры. 
24 – 26 лютага  З 24 па 26 лютага ў сталічным Палацы моладзі (Старавіленскі тракт, 41) пройдзе 9-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера».
З 24 па 26 лютага ў сталічным Палацы моладзі (Старавіленскі тракт, 41) пройдзе 9-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар’ера». 
У выставе возьмуць удзел установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, цэнтры занятасці, установы пазашкольнага выхавання і навучання, вытворцы канцылярскіх тавараў. У педагогаў, вучняў і іх бацькоў будзе магчымасць азнаёміцца з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў навучанні, праграмамі дыстанцыйнага навучання, мультымедыйнымі сродкамі навучання, праграмамі профільнага навучання, новымі вучэбнымі дапаможнікамі і навуковай літаратурай, дзіцячай літаратурай, слоўнікамі, энцыклапедыямі і даведнікамі. 
Наталля Жаўрыд, Інфа-Кур’ер  Пераможца раённага конкурсу “Настаўнік года” – Іна Серадзінская, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры слуцкай школы № 13.
Пераможца раённага конкурсу “Настаўнік года” – Іна Серадзінская, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры слуцкай школы № 13. 
Калі ўсе дзеткі ў тры-чатыры гадка гулялі з лялькамі ў дочкі-маці, то я з лялькамі гуляла ў школу. А затым, у пятым класе, да нас у школу прыйшла маладая настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Яна мне вельмі спадабалася менавіта тым, што была адкрытая з намі. Яе ўрокі былі вельмі цікавыя. І тады я зразумела, што хачу быць падобнай на яе. 
Апошні дзень прыёму заявак – 31 сакавіка  GFPS разам з фундацыяй “Памяць, адказнасць, будучыня” і фундацыяй газеты “Цайт” прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі на: зімовы семестр 2011–2012 (кастрычнік 2011 – люты 2012); навучанне ў нямецкай ВНУ.
GFPS разам з фундацыяй “Памяць, адказнасць, будучыня” і фундацыяй газеты “Цайт” прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыі на: зімовы семестр 2011–2012 (кастрычнік 2011 – люты 2012); навучанне ў нямецкай ВНУ. 
Абавязковыя ўмовы: беларускае грамадзянства; статус студэнта беларускай ВНУ альбо ЕГУ;  на пачатак стыпендыі студэнт павінен быць ужо на трэцім курсе. 
Апошні дзень прыёму заявак – 11 сакавіка  Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў сакавіку-траўні 2011 года праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў сакавіку-траўні 2011 года праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend». 
У рамках праграмы будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню, прысвечаныя  асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зарганізавана практычная праца ўдзельнікаў на замацаванне ведаў і ўменняў. 
Уладзімір Колас, Народная Воля  Калісьці, яшчэ ў савецкія часы, калі ліцэй толькі пачынаўся, я запрасіў да вучняў Васіля Быкава. І спытаў, што ён можа параіць маладым людзям, якія, апынуўшыся, напрыклад, у войску, ці на дзяржаўнай пасадзе, атрымаюць злачынны загад: забіць ці асудзіць бязвіннага чалавека. Я чакаў, што Быкаў, які геніяльна распрацаваў у сваіх творах сітуацыю маральнага выбару, дасць нашым ліцэістам нейкую эфектную і пераканаўчую параду, універсальную інструкцыю паводзін у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Калісьці, яшчэ ў савецкія часы, калі ліцэй толькі пачынаўся, я запрасіў да вучняў Васіля Быкава. І спытаў, што ён можа параіць маладым людзям, якія, апынуўшыся, напрыклад, у войску, ці на дзяржаўнай пасадзе, атрымаюць злачынны загад: забіць ці асудзіць бязвіннага чалавека. Я чакаў, што Быкаў, які геніяльна распрацаваў у сваіх творах сітуацыю маральнага выбару, дасць нашым ліцэістам нейкую эфектную і пераканаўчую параду, універсальную інструкцыю паводзін у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Галіна Абакунчык, Радыё Свабода  Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову называюць роднай 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу дзесяцігадовай даўніны. Таксама на 14% – з 37% да 23% – паменела тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску.
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году, беларускую мову называюць роднай 53% жыхароў краіны. Гэта на 20% менш, чым падчас папярэдняга перапісу дзесяцігадовай даўніны. Таксама на 14% – з 37% да 23% – паменела тых, хто заявіў, што дома стала размаўляе па-беларуску. 
Тым часам сёлета ў Мінску ў першы клас беларускамоўнай гімназіі № 23 з цяжкасцю змясціліся дзеці, чые бацькі пажадалі, каб іх малыя навучаліся па-беларуску. 
Крысціна Вітушка, Тамара Мацкевіч, Алег Трусаў: каментары. 
26 і 27 лютага  Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, прысвечаную cёлета 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза.
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, прысвечаную cёлета 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза. 
Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх! Удзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы
Валянціна Аксак, Свабода  Міжнародны дзень роднай мовы, ці як яго яшчэ называюць, Міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе.
Міжнародны дзень роднай мовы, ці як яго яшчэ называюць, Міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе. 
Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. 


 
  
 
