Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
20.02.2012

Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».

20.02.2012

Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

У пошуках гісторыі. Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011.
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».
Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.
Сярод матэрыялаў – рэкамендацыі па арганізацыі вуснагістарычнага даследавання, метадычнае апісанне працэсу падрыхтоўкі праектнай заяўкі і пакрокавай рэалізацыі праекта, вуснагістарычныя сведчанні ды інш.
Публікацыя выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

20.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка

Фонд Генрыха Бёля абвесціў прыём заявак для ўдзелу ў чацвёртай Летняй школе для беларускай моладзі, якая адбудзецца ў Бэрліне 7–19 жніўня 2012 г.
Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 19–28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы. Праграма скіраваная на маладых людзей, якія працуюць на сталай аснове або ў якасці валянцёраў у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, іншых сацыяльных, экалагічных і моладзевых рухах.
Дванаццаці маладым беларусам надаецца магчымасць даведацца аб бягучых палітычных і сацыяльных працэсах прыняцця рашэнняў у Нямеччыне ў розных галінах палітыкі на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і еўрапейскім узроўнях. У рамках Летняй школы будзе паказаны і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў.

17.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка

United World Colleges (UWC) абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх школьнікаў на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of he Adriatic) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC), 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцагавіне (UWC in Mostar).
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Baccalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.
Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2012 г. На 1 тур трэба даслаць да 26 сакавіка 2012 г. эсэ на тэму «Двухмоўе...» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама сканаваныя копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

17.02.2012

Змест:
Прадмова
З гісторыі актыўнай ацэнкі
І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі
ІІ. Досвед беларускіх педагогаў
ІІІ. Дадаткі:
- Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі
- Памятка «Як падрыхтаваць зваротную
інфармацыю ад настаўніка да вучня»
- Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку
- Прыклады ключавых пытанняў
- Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА
Карысныя спасылкі

16.02.2012

«Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка»

Змест:
Прадмова
З гісторыі актыўнай ацэнкі
І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі
ІІ. Досвед беларускіх педагогаў
ІІІ. Дадаткі:
- Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі
- Памятка «Як падрыхтаваць зваротную
інфармацыю ад настаўніка да вучня»
- Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку
- Прыклады ключавых пытанняў
- Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА 
Карысныя спасылкі 

16.02.2012

Іна Хоміч, Брестский курьер 

Хоць разнастайныя ўхілы ды профілі скасавалі яшчэ ў 2008 годзе, эстэтычная дадатковая адукацыя на базе агульнаадукацыйных устаноў працягвала існаваць. І не проста існаваць, а апраўдваць ускладзеныя на яе надзеі на ніве ўзрошчвання маладых талентаў.
Аднак яшчэ летам мінулага года, напярэдадні ўступлення ў сілу новага Кодэкса аб адукацыі, сярод школьных настаўнікаў, занятых на прадметах эстэтычнай накіраванасці, прайшла чутка, што яны могуць застацца без працы. Усё таму, што Кодэкс замацаваў скасаванне ўсякіх ўхілаў, што было прадказальна, але не зрабіў выключэння і для школ з паглыбленым вывучэннем «прыгожых» прадметаў. Рашэнне Мінадукацыі весці навучанне па старых праграмах яшчэ год не дало тады страсцям як след распаліцца.
Аднак з пачаткам новага каляндарнага года пытанне зноў пачалі актыўна абмяркоўваць. На гэты раз нават не з ініцыятывы педагогаў, што могуць застацца без нагрузкі, а з падачы бацькоў, чые дзеці навучаюцца ў школах з эстэтычным ухілам.
Адзін такі бацька выказвае шчырую заклапочанасць: «Няўжо з беларусаў цяпер будуць выхоўваць адно спартсменаў?».

15.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага 

Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму «Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.» для супрацоўнікаў беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх скіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.
Мэта семінараў – пазнаёміць удзельнікаў з ноў-хаў у працы нямецкіх музеяў, а таксама абмеркаваць канкрэтныя задачы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія музейныя спецыялісты. Акрамя таго, удзельнікі семінараў змогуць атрымаць уяўленне аб канцэпцыях нямецкіх і еўрапейскіх музеяў і пазнаёміцца з сучаснымі метадамі і інструментамі менеджменту ў сферы культуры і музейнай справы.
Па сканчэнні серыі семінараў удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

15.02.2012

Апошні тэрмін падачы зпаявак – 10 чэрвеня

Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі праводзіць штогадовы адукацыйны летнік у горадзе Благаеўград, Балгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. У праграме: навучальныя курсы (творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі ды грамадскія працы), дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі. Настаўнікі - носьбіты англійскай мовы ўцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова скончаць праграму і не парушаць правілы летніка, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсу ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жытло і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.

14.02.2012

«Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.
Літаратура: Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін.
Гісторыя: Вайна вачыма аператараў БССР, БССР 50 год таму, БССР наконадні вайны, Пакліканы рэвалюцыяй, Беларусы ў ААН.


Старонкі