Архіў навін
Беларускія ВНУ параходзяць на чатырохгадовы тэрмін навучання
- Беларускіх студэнтаў вывучаць за 4 гады >>>
- Калі, навошта і якім коштам? >>>
- Мова, літаратура, гісторыя. Якія прадметы патрапяць пад скарачэнне? >>>
- Наталля Арцёменка: Гэта дазволіць выхоўваць кадры, не здатныя мысліць самастойна >>>
- Уладзімір Дунаеў: Гэта спроба ашчадзіць на адукацыі, а не падвысіць яе якасць >>>
За апошнія пяць гадоў у Беларусі было рэструктурызавана або закрыта каля тысячы ўстаноў адукацыі. Ці спыніцца ў бліжэйшы час скарачэнне сеткі навучальных устаноў у сельскай мясцовасці? Ці будзе ў Беларусі ўведзена ваўчарная сістэма фінансавання школ? Якое рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі адносна фінансавання ў агульнаадукацыйных школах факультатываў музычна-эстэтычнай накіраванасці? Ці будуць удзельнічаць беларускія школьнікі ў міжнародным тэсціраванні РІSА? Пра ўсё гэта гутарка з міністрам адукацыі краіны Сяргеем Маскевічам.
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
· В. Фамін. С. Паноў. Н. Ганушчанка. Гісторыя Беларусі 1945–2005 гг. Дапаможнік для 10 класа з беларускай мовай 12-гадовае навучанне
· Г. Космач. Сусветная гісторыя навейшага часу (1945–2005 гг.) Вучэбны дапаможнік для 10 класа (бел. мова навучання, 12-гадовая школа) (2006)
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка
«Майстэрня грамадзянскай актыўнасьці» запрашае да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія пражываюць у Беларусі ды жадаюць змяніць сваё асяроддзе да лепшага.
Прыярытэт для ўдзелу ў праграме аддаецца кандыдатам з невялікім ці нулёвым досведам рэалізацыі грамадскіх ці сацыяльных праектаў.
Асноўная мэта майстэрні – развіццё і навучаньне моладзі праз здзяйсненне грамадскіх ініцыятываў. Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычную и практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі, якая ўключае ў сябе цыкл з трох спецыялізаваных семінараў-трэнінгаў, суправаджэнне кожнага праекта персанальным куратарам, індывідуальна арганізаванага навучання і абмену досведам з моладдзю з розных рэгіёнаў. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ў межах трох семінараў праграмы, а таксама па ўзгадненні кампенсуюць дарожныя выдаткі да месца правядзення семінараў.
Вольга Міцкевіч, Еўрарадыё
Былы старшыня беларускіх скаўтаў Андрэй Аляхновіч расказвае пра забарону руху Мін’юстам і дае парады пачаткоўцам.
Еўрарадыё: Роўна 20 год таму было заснаванае Аб'яднанне беларускіх скаўтаў. Чаму Міністэрства юстыцыі закрыла скаўцкую арганізацыю ў 2005 годзе?
Андрэй Аляхновіч: Тады, калі вы памятаеце, была такая хваля. Шмат арганізацый зачыняліся, і ў першую чаргу быў уціск на тыя, што працавалі з моладдзю і з дзецьмі, ды на тыя, што тым ці іншым чынам засвяціліся ў перадвыбарчай кампаніі 2001 года, што праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю.
24 сакавіка
З 11.45 да 14.00 - Загуканне вясны ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку. Асноўнымі арганізатарамі абрадавага свята выступілі мінскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
З 13.00 да 16.00 - Гуканне вясны ў Строчыцах. Запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
З з 12:30 да 17:30 - Гуканне вясны ў Вязынцы. Запрашаюць Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы.
Пасля афіцыйнага звароту ў Мінадукацыі, гарвыканкам і Гродзенскі універсітэт імя Я.Купалы ад 23 лютага 2012 г. з просьбай прадаставіць аудыторыю для правядзення агульнанацыянальнай дыктоўкі, мэта якой – пашырэнне ўжытку беларускай мовы сярод насельніцтва, грамадская арганізацыя атрымала адмоўны адказ.
Намеснік міністра адукацыі К.Фарына патлумачыў,што дадатковае правядзенне дыктоўкі будзе празмернай нагрузкай на вучня, хаця ў лісце ясна было напісана, што удзельнікамі гэтага мерапрыемства будуць людзі ад 7 да 70 гадоў…