Архіў навін
Выхавацелька для беларускамоўных дзетак
Беларускамоўным дзеткам з мінскага 314-га садка (вул. Багдановіча, 68 А) тэрмінова патрэбныя выхавацелька і няня.
Тэл: 334‑25‑61 (гарадcкі, адміністрацыя), 676‑89‑88 (мабільны, бацькоўскі камітэт).
Паводле «Нашай Нівы»
Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).
Спампаваць тут (zip, 5 МБ)
Падручнік па чарчэнні па-беларуску: першы раздзел
Не так даўно на сайце «Нацыянальнага інстытута адукацыі" быў размешчаны першы раздзел падручніка па чарчэнні для 9 класа В. М. Вінаградава. На жаль, нягледзячы на тое, што прызначаны падручнік для школ з беларускай і рускай мовамі навучання, беларускамоўнай версіі на сайце няма. Каманда Nastaunik.info прапануе вам пераклад гэтага раздзела на беларускую мову (малюнкі будуць адаптаваныя для беларускамоўнага навучання ў хуткім часе).
Спампаваць тут (zip, 5 МБ)
Сайт Нацыянальнага інстытута адукацыі пачаў змяшчаць электронныя версіі падручнікаў
У бліжэйшы час на партале пачнецца размяшчэнне ўзораў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па прадметах для розных тыпаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання, рэкамендаваных у 2008/2009 навучальным годзе. Матэрыялы будуць знаходзіцца ў раздзеле «Навукова-метадычная дзейнасць», катэгорыя «УМК».
Беларускія школы актыўна ўкараняюць электронныя дзённікі
Усё больш беларускіх школ пачынаюць выкарыстоўваць электронныя дзённікі ў рамках праекта Dzennik.By. Кіраўнік праекта Dzennik.By у Мінску Арсен Васканян распавёў «Беларускім навінам», што ў гэтым навучальным годзе Dzennik.By будзе працаваць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Беларусі.
Нагадваем, што для гэтага камерцыйнага праекта кам
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global Ugrad
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамэнта ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце альбо каледжы ЗША.
Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
“Школа маладога журналіста-12” запрашае
Грамадcкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае гарадзенцаў у “Школу маладога журналіста-12”.
-Калі ты актыўны і дапытлівы,
-Калі ты цікавішся журналістыкай,
-Калі табе ад 16 да 25,
то праект “Школа маладога журналіста” для цябе!
ШМЖ – гэта
-Унікальная школа ў Беларусі
-Выклады прафесійных журналістаў
-Нефармальная абстаноўка
-Рэальная практыка
Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў.
Агляд адукацыйных навінаў
- Настаўнікаў прывучаць карыстацца інтэрнэтам. Бадай, гэта адзінае добрае, што можна чакаць ад рэформы, якая пачалася 1 верасня. Генадзь Пальчык паведаміў, што адукацыйны партал Нацыянальнага інстытуту адукацыі штодзённа наведвае больш за 5 тысячаў карыстальнікаў. А што рабіць, калі навучальныя праграмы, каляндарна-тэматычныя планы і нават некаторыя падручнікі існуюць толькі ў электронным выглядзе?!
Новая рэформа на старой платформе
Міхась БУЛАВАЦКІ,
настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, журналіст, Магілёў
Чарговая рэформа беларускай школы ізноў прыцягнула ўвагу да праблем адукацыі. Спецыялісты ладзяць канферэнцыі ды нарады, сямейны электарат спрачаецца. Пераважна на кухнях. Над усім гэтым лунае псеўдапытанне: колькі гадоў трэба вучыцца дзіцяці ў школе — адзінаццаць ці дванаццаць? Хаця «наверсе», як звычайна, усё даўно вырашылі.
Аднак дазвольце чалавеку які, пражыў-адпрацаваў у сістэме адукацыі блізу сарака гадоў, уставіць ў гэты розгалас свае «тры грошы».
цалкам