Архіў навін
Круглы стол у Мінску
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае 1 сакавіка 2008 году прыняць удзел у круглым стале «Магчымасці ўпраўленьня прафесійнай кар'ерай моладзі".
На круглым стале плануецца прадставіць і абмеркаваць вынікі праетку «Дарогу адоляе будучыня». Мэтай праекту было прадастаўленне магчымасці моладзі атрымаць веды і ўменне, неабходнае для прафесійнага самавызначэння і прафесійнай самарэалізацыі, а таксама пабудова паспяховай прафесійнай кар'еры.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, куратары студэнцкіх груп, старшакласнікі, настаўнікі і прадстаўнікі адміністрацыяў сярэдніх навучальных установаў, прадстаўнікі розных адукацыйных арганізацыяў, а таксама ўсе зацікаўленыя асобы.
Круглы стол адбудзецца ў малым актавым зале УА ФПБ «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў" па адрасе: Мінск, вул. Казінца, 21, корпус 3.
Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел: 25 лютага 2008 году.
Падрабязнасці на сайце centerpost.org
Паводле рассылкі belngo.info
Узнагарода імя Льва Сапегі на 2008/2009 акадэмічны год
Узнагарода імя Льва Сапегі пад патранажам прэзідэнта Польшчы накіраваная на ўганараванне выбітных заслугаў за разбудову і развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі праз пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі – скіраванай да Еўропы, якая абапіраецца на найлепшыя гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, і за заслугі ў разбудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе шэрагам выбітных акадэмічных установаў. Сутнасць узнагароды заключаецца ў тым, каб лаўрэат на працягу акадэмічнага году меў магчымасць аб’ехаць галоўныя універсітэты Польшчы, дзе б ён меў добрыя магчымасці для жыцця і працы, і выкладаў бы па тэмах, зьвязаных з гісторыяй або грамадзтвам Беларусі – дзеля рэалізацыі сябе як выкладчыка і дзеля дапамогі польскім студэнтам у спасціжэнні беларускіх дасягненняў. Дадаткова, у лаўрэата будзе магчымасць уласна папрацаваць у архівах і найлепшых акадэмічных бібліятэках Польшчы. У выпадку, калі вынікам такога побыту будзе напісаная кніга, то яна будзе выдадзеная ў межах стыпэндыі.
Заяўкі з апісаннем заслугаў і дасягненняў кандыдатаў мусяць быць дасланыя ў Школу Усходняй Еўропы да 1 сакавіка 2008 году па адрасе stypendia.studium@uw.edu.pl
Усе падрабязнасці і форму заяўкі глядзіце на сайце: www.kew.org.pl.
Паводле рассылкі belngo.info
Унікальныя выданні – у гарадзенскай бібліятэцы
У бібліятэцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” з'явіліся кнігі, сярод якіх славутая “Песня пра Зубра” Міколы Гусоўскага на шасці мовах з дадаткам на CD, а таксама «Легенды і міфы: ад Нёмана да Буга» ды «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны».
Ахвотных атрымаць выданні запрашаем звяртацца ў офіс арганізацыі альбо рабіць замовы па электроннай пошце trecisektar@yahoo.com
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
Цікавы рэпартаж часопіса 34, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).
Чытаць рэпартаж
Цікавы рэпартаж часопіса “34”, прысвечаны беларускім вожыкам і іх даследчыку, выкладчыку кафедры экалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, Аляксандру Саварыну (былы настаўнік біялогіі і хіміі гомельскай школы №10).
Чытаць рэпартаж
Сайт для падлеткаў і моладзі
Прапануем вашай увазе забаўляльна-інфармацыйны сайт susvet.info. Пераважна сайт змяшчае навіны, перакладзеныя з разнастайных замежных інфармацыйных крыніцаў і будзе карысны падлеткам і моладзі, якая цікавіцца праблемамі сучаснага грамадства і спосабамі іх вырашэння.
Стыпендыя ад краінаў групы Вайсград
Краіны групы Вайсград – Visegrad Group (V4), у склад якіх уваходзяць Польшча, Венгрыя, Славакія і Чэхія, абвяшчаюць конкурс для студэнтаў і аспірантаў на атрыманне стыпендыі для навучання ў адной з краінаў групы Вайсград.
Праграма фонду V4 прадугледжвае прадастаўленне стыпэндыяў на суму ад 2000 да 2500 еўра ў семестр, працягласць фінансавання: ад 1 да 4 семестраў.
Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.visegradfund.org
Паводле рассылкі VB
Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства»
З 29 лютага па 2 сакавіка 2008 году ў Мінску адбудзецца міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства». Арганізатар фестываля – Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Культурны абмен». У межах фестываля адбудзецца выстава працаў дзяцей «Песня майго сэрца».
Удзельнікамі могуць быць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія сталі пераможцамі рэгіянальных выставаў і конкурсаў.
Прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу
21 лютага 2008 году ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, пр. газэты Праўда, 11) адбудзецца прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу для Беларусі. Іншагороднім удзельнікам будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.
Пацвердзіце ўдзел да 18 лютага па тэл. +375 29 353 44 45 альбо па эл. пошце: belarus-europe@tut.by (Тацяна Пашэвалава, Улад Вялічка).
Паводле рассылкі VB
Конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт»
Конкурс ладзіцца Міністэрствам адукацыі для вучняў і настаўнікаў. Матэрыяламі для прадстаўлення могуць быць электронныя сродкі навучальнай, выхаваўчай дзейнасці, а таксама адукацыйныя інтэрнэт-праекты. аб умовах і тэрмінах конкурса чытайце тут.
Паводле Міністэрства адукацыі