Архіў навін
Стыпендыі ў Берліне для валанцёраў
Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Marion-Dönhoff-Stiftung будзе магчымасць паўдзельнічаць у праграме, прысвечанай палітычнай адукацыі, пазнаёміцца з рознымі аспектамі Германіі і яе палітыкай, грамадствам, культурай.
Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходнае жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Германіі, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары.
Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнных штомесяц.
Дадатковая інфармацыя даступная на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html.
Матывацыйны ліст, СV i анкету неабходна даслаць па-нямецку на e-mail: susanne.konschak@austausch.org да 28 лютага.
Паводле ADUKACYJA.info
Літаратурная сустрэча на сядзібе ТБМ у Мінску
19 студзеня 2010 году на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) у межах праекта “Дыялог” адбудзецца сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікай Курцовай на тэму: “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісу”.
Час сустрэчы – 19.00. Уваход вольны.
Паводле рассылкі belngo.info
Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
Паводле Радыё Свабода
Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце.
У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.
Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Шчыра жадаем моцы, каб ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус у роднай краіне.
Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі былі створаны каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты — «партызанскай», навучальнай установы.
Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
«Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе
Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў.
Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых класаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі.
чытайце на сайце Радыё Свабода
Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам
Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА.
Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору
Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.
Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/
Дапаможнік па калядаванні
Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.
Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/