Архіў навін
Трэнінгавы курс па канфліктных сітуацыях
Турэцкае нацыянальнае агенства Міжнароднай праграмы «Моладзь у дзеянні» (Youth in Action, YiA) у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць 13 – 20 верасня 2008 г. трэнінгавы курс «Будаванне дачыненняў у канфліктных сітуацыях». Курс праводзіцца для дасведчаных маладзёвых лідэраў, якія працуюць з рознымі канфліктнымі сітуацыямі: сацыяльнымі, культурнымі, этнічнымі, тэрытарыяльнымі і г. д. Удзельнікамі праграмы стануць прадстаўнікі маладзёвых арганізацый краін-удзельніц праграмы, а таксама краін Усходняй Еўропы і Каўказа і Паўднёва-Усходняй Еўропы.
Курс будзе праводзіца ў Турцыі.
Крытэрыі адбору: актыўны ўдзел у маладзёвай дзейнасці; досвед у сферы працы з канфліктамі у супольнасцях; накіраванасць на актыўны ўдзел у поўнай праграме курсе; здольнасць кантактаваць па тэме курса на англійскай мове. Тэрмін падачы заявак: да 13 ліпеня 2008 г.
Удзельнікі, якія будуць адабраныя на курс, атрымаюць паведамленні да 28
ліпеня.
Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki
Пачынаецца ЦТ
Нагадаем, што цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца заўтра, 12 чэрвеня.
На цэнтралізаванае тэставанне катэгарычна забаронена праносіць тэлефоны любой мадыфікацыі.
ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе
Таварыства беларускай мовы вырашыла таксама прыняць удзел у школьнай рэформе. З гэтай нагоды сакратарыят ТБМ прыняў заяву пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў айчынных школах. Пра гэта заявіў у інтэрвію Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў.
Трусаў: Калі рэформа — то мы прапаноўваем тут свае змены. Калі ўлада пачынае рэформу, мы прапановы ўносім. Як і ўсе грамадзяне, маем права. А справа ўлады — слухаць нас ці не.
Метадычныя матэрыялы па экалогіі і ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале www.greenbelarus.info размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы.
Метадычныя матэрыялы па ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале www.greenbelarus.info размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы.
Стыпендыі для навучання ў Германіі
Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD працягвае конкурс на атрыманне стыпэндыяў для навучання ў Германіі па шэрагу спецыяльнасцяў. Праграма ахоплівае стыпендыі для студэнтаў розных спецыяльнасцей, маладых навукоўцаў, аспірантаў, журналістаў, а таксама прапануе азнаямляльныя кароткатэрміновыя вандроўкі для студэнтаў. Стыпендыі могуць пакрываць ад 12 да 24 месяцаў навучання і ўлічваць як частковыя, так і поўныя выдаткі на навучанне. Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://www.daad-ic-minsk.by/rus/5_1.php
Стартавала сацыяльная рэкламная кампанія “Матэрыялізацыя ідэй!”
Яе арганізатары – індывідуальны прадпрымальнік Ягор Мароз і грамадcкае аб’яднанне “Фокус-група”. Ідэя кампаніі: Выкажы сваю грамадзянскую пазіцыю ў словах і візуальных вобразах, і мы, з дапамогай сучасных тэхналогій, перанясем яе на вопратку альбо на дыванок для мышкі і бясплатна перададзім аўтару. Самых крэатыўных аўтараў чакаюць прызы.
Ягор Мароз распавёў “Твайму стылю”: “У нас заўжды прапануюць гатовыя варыянты сацыяльнай рэкламы.
Стыпендыі на навучанне ў Швeйцарыі
Федэральная камісія Швeйцарыі па стыпендыях для замежных студэнтаў выдзяляе стыпендыі на 2009/2010 навучальныя гады на атрыманне адукацыі альбо правядзенне дасьледаванняў ў любым універсітэце альбо тэхнічным інстытуце Швейцарыі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 19 кастрычніка.
Формы заяваў можна атрымаць праз Міждзяржаўную асацыяцыю паслядыпломнай адукацыі ў Расіі (тэл. 495 434–24–38), якая дапаможа звязацца са швейцарскімі ВНУ.
Паводле рассылкі «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Моладзевы спабор “Мая малая радзіма і Еўропа”
Гродзенская суполка РГА «Таварыства Беларускай Школы» і праект “Энкаўнтэр” запрашаюць моладзь 16–22 гадоў з Гродзенскай вобласці і Гродна да ўдзелу ў моладзевым спаборы “Мая малая радзіма і Еўропа”.
Мэта спабору: пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці, выхаванне пачуцця прыналежнасці і гонару за свой рэгіён.
Спабор складаецца з двух частак:
1. спабор пісьмовых работ (аб’ём да 5 старонак камп'ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту).
2. інтэрактыўная камандная гульня ў Гродна.
Абітурыенты змогуць даведацца пра хаду ўступной кампаніі праз Інтэрнэт
Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт. Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка.