Архіў навін
Аналітычны цэнтр «Стратэгія» запрашае ў Летнюю школу.
У гэтым годзе яна прысьвечана праектам разьвіцця пераходных краінаў у новым стагоддзі.
Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, выкладчыкі, вельмі разумныя (не па гадах) студэнты, захопленыя актыўныя людзі розных прафесій, у тым ліку з сферы бізнэсу. Шанцы патрапіць на школу рэзка ўзрастаюць, калі вы прадставіце сваю працу (артыкул, аналітычнае даследаванне, публікацыю, інтэлектуальны праект) па арыгінальнай тэме. Ваш удзел у Школе пачынаецца з вашых ідэй, вашых даследаванняў.
Сярод абітурыентаў ужо ёсць пяцёра стобальнікаў
Тры абітурыенты атрымалі 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове, яшчэ двое — па рускіай. 100 балаў па беларускай мове атрымалі выхаванцы гiмназii № 1 г. Чэрвеня, лiцэя ў Крупках i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў пасёлку Негарэлае. Летась, самым лепшым аказаўся вынiк у 98 тэставых балаў, якiя набралi толькi 2 чалавекi. А ў 2005 годзе галоўную «вяршыню» ў 100 тэставых балаў удалося пакарыць двум удзельнiкам тэставання.
Конкурс відэафільмаў “Беларусь, якую не паказвае БТ”
Рух “За Свабоду” абвяшчае конкурс відэафільмаў на тэму “Беларусь, якую не паказвае беларускае тэлебачанне”. Усе ахвотныя могуць паспрабаваць сябе ў ролі рэжысёра. Умовы вельмі простыя.
1. Здыміце сюжэт не больш за 10 хвілін і памерам да 100 МБ.
2. Запампуйце яго на відэа-сэрвіс YouTube.com
3. Зарэгіструйцеся ў гэтым сэрвісе і дадайце інфармацыю аб сваім відэа
Апошні тэрмін падачы відэафільмаў 20 ліпеня 2007 году.
У Мінску выйшла першая ў Беларусі аўтарская аўдыёкніжка
Гэта аповесць Уладзіміра Арлова «Час чумы». На кампакт-дыску ў фармаце mp3 прафесыіны дыктар Леанід Дзяркач начытвае славутую аповесць Арлова пра паэта Міколу Гусоўскага і ягоную «Песню пра зубра». Раней на дысках ужо выйшлі творы «1984» ды «Ферма» Джорджа Оруэла ў перакладзе на беларускую мову, а таксама зборнік «Беларускія народныя казкі». Аповесць «Час чумы» — першы аўтарскі твор, выдадзены ў аўдыёфармаце.
Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- Суд Першамайскага раёна Віцебска адмовіў Таццяне Севярынец у аднаўленні на працы Большасьць яе знаёмых лічаць тое звальненьне палітычна матываваным.
Свята вольнай беларускай паэзіі ў Ляўках
(Аршаншчына), 7 ліпеня ад 20.00.
У праграме:
- чытанне ўлюбёнага Купалавага верша;
- новыя вершы маладых ды сталых творцаў – без рэгламенту і штучнага адбору;
- спевы, проза і дыскусіі на ўсю ноч;
- кнігі з аўтографамі — маладым ад старэйшых калегаў;
- магчымасць асабіста пачуць і пабачыць паэтычную сенсацыю для ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
Як дабрацца і іншая інфармацыя знаходзіцца тут
Конкурс у Беларускі ліцэй — 2 чалавекі на месца
Паводле газеты «Наша ніва»
У Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа прайшоў новы набор. Сёлета на першы курс (адпаведнік 8 класа па 11‑гадовай навучальнай сістэме) набралі дзве групы, а таксама сфармавалі яшчэ адну дадатковую групу на трэці курс.
Конкурс у падпольны ліцэй быў 1,5—2 чалавекі на месца. «Гэта і зразумела ў такіх умовах», — кажа намесніца дырэктара па навучальнай працы Ірына Сідарэнка.
Заява арганізацыйна-прэміяльнай рады
У сярэдзіне чэрвеня на Форуме дэмакратычных настаўнікаў у Менску, якое праводзіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), былі афіцыйна падведзены вынікі штогадовага конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ». >>>
Сцэнарый да свята Ураджаю
Як заўсёды, дасланы з Валожыншчыны.
Cклала яго намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Надыйшло лета. А яно хутка праходзіць. Спадзяемся, гэты сцэнар вам аблегчыць пачатак новага навучальнага году.
Спампаваць сцэнар
Cклала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Спампаваць сцэнар