Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.12.2008


Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008


Праграмы краязнаўчых курсаў

Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008

Адукацыйныя візіты ў Польшчу для моладзі

ГА «Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі" (Гдыня, Польшча) абвяшчае аб пачатку праграмы «Адукацыйныя візіты і стажыроўкі для развіцця ІІ", у межах якой будзе арганізавана некалькі адукацыйных візітаў для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацяў зь Беларусі, Украіны і Малдовы ва ўзросце 18–25 год.

Набор удзельнікаў праводзіцца на візіты, якія адбудуцца:

1/ 23.02–04.03–2009

2/ 09.03–18.03–2009

3/ 30.03–08.04–2009

4/ 04.05–13.05–2009

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 снежня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




04.12.2008

Кароткія замежныя граматыкі па-беларуску!

З’явіліся першыя кніжкі серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі» сталічнага выдавецтва «Радыёла-плюс», якія без усялякага перабольшаньня можна вызначыць як адметную падзею ў лінгвістыцы, культуры і адукацыі.

Мабыць, нездарма першымі выйшлі ў серыі два томікі кароткіх граматык латышскай і польскай моў. І палякі, і латышы адзначылі ў лістападзе 90-годдзі сваёй незалежнасці — менавіта восенню 1918 года на палітычнай мапе Еўропы з’явіліся дзве новыя дзяржавы, і, трэба думаць, новыя выданні ёсць своеасаблівым падарункам выдаўцоў і аўтараў, а таксама ўсіх беларусаў суседнім народам.




04.12.2008

Навуковая кавярня для дарослых

10 снежня у 14:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адбудзецца паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых».

Тэма гэтай сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі, на парадак дня навуковай кавярні выносяцца два асноўных пытанні:

1. Дадатковая адукацыя дарослых у агульнаеўрапейскім кантэксце. Выступы ўдзельнікаў еўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі CONFINTEA VI (Будапешт, 3–5 снежня 2008 г.).

2. Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: грамадская экспертыза (аналіз раздзела праекту Кодэкса аб адукацыі, прысвечанага дадатковай адукацыі). Панэльная дыскусія з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў бізнэс-адукацыі, прававых арганізацый, вучэбных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў.

Калі Вы і/або Вашы калегі зацікаўленыя прыняць удзел у дадзенай сустрэчы, вышліце, калі ласка, запоўненую заяўку не пазней за 8 снежня па электроннай пошце giris@ibb.by або па факсе + 375 17 2003182.

Падрабязная праграма сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам не пазней за 8 снежня.


04.12.2008

“Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед”

Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” і Гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” запрашаюць адукатараў і прадстаўнікоў арганізацый адукацыйнага накірунку на цыкл сустрэч-прэзентацый адукацыйных праграм па правах чалавека.

Мерапрыемствы ладзяцца 6, 9 і 11 снежня 2008 арганізацыямі-удзельнікамі Працоўнай групы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека (http://wgcre.net) у межах Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (http://adukatar.net).

Падчас сустрэч арганізатары плануюць прадставіць уласны і еўрапейскі досвед реалізацыі адукацыйных праграм па правах чалавека.

Тэрміны правядзеня і тэмы сустрэч:


6 снежня 2008, 15.00–18.00

• КОМПАС і КАМПАЗІІТА – праграмы і інструменты Рады Еўропы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека.

9 снежня 2008, 18.00–21.00

• Праграма “Права на кожны дзень”.

11 снежня 2008, 18.00–21.00

• Працоўная група па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека

• Інтэрнэт-рэсурсы па адукаці дзяцей і моладзі правам чалавека

• Метадычны дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» (кожны ўдзельнік прэзентацыі атрымае асобнік!)


Месца правядзеня сустрэч: г. Мінск, пр. Партызанскі, 2–4В-529 (офіс Грамадскага аб’яднання “Фокус-група”.

Правілы ўдзелу: Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па E-mail: andrey.focus@gmail.com

Дадатковая інфармацыя: (+375 17) 298–39–33, (+375 29) 671–41–19. Кантактная асоба: Андрэй Ляўко.




04.12.2008

Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (г. Гродна)запрашае ўзяць удзел у трэнінгу па стварэнні мясцовых інфармацыйна-краязнаўчых інтэрнэт-рэсурсаў.
Удзельнікі трэнінга змогуць распрацаваць канцэпцыю будучага рэсурса, атрымаць базавыя ўменні па напісанні інфармацыйных матэрыялаў для яго.
Па сканчэнні трэнінга будзе прадстаўлена кансультацыйная дапамога па тэхнічных і іншых аспектах стварэння і арганізацыі працы такіх рэсурсаў.
Трэнінг адбудзецца 13–14 снежня ў Гродне.

01.12.2008

Фотконкурс «ПРА АДУКАЦЫЮ – НЕФАРМАЛЬНА»

На конкурс прымаюцца фотаздымкі, зробленыя падчас розных адукацыйных мерапрыемстваў ці сітуацый, якія прадстаўляюць працэс і/ці яго ўдзельнікаў.

Сярод прадстаўленых фoтаздымкаў спецыяльнае журы будзе адбіраць фотаздымкі па накірунках:

* Асобы (постаці, партрэты людзей – удзельнікаў адукацыйнай падзеі)

* Сітуацыі (сюжэты, якія адлюстроўваць адукацыйны працэс)

* Нестандартны фотаздымак (вясёлыя і арыгінальныя здымкі)

* Выбар журы

Усе адабраныя фотаздымкі будуць надрукаваны і ўвойдуць у склад конкурснай выставы, якая адчыніцца 13 снежня 2008 г.

Аўтары лепшых работ па кожнаму з накірункаў атрымаюць прызы.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна:

* Знайсці ў сваіх электронных архівах цікавыя фотаздымкі (не старэйшыя за 3 гады)

* Адабраць сярод іх не больш за 10, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: памер/ раздзяленне не менш 2500 Х 3500 піксалёў

* Адзначыць імя і прозвішча аўтара фотаздымка, яе/яго кантактныя дадзеныя (e-mail, тэлефон), апісанне здымка (калі і дзе ён быў зроблены, што на ім адлюстравана, які навучальны праект/праграма), па жаданню можна даць і назву фотаздымку.

* Выслаць да 3 снежня фотаздымкі і іх апісанне на адрас tydzen2008@gmail.com з адзнакай “фота”.

Журы пакідае за сабой права не каментаваць вынікі адбору. Аўтары, работы якіх будуць прадстаўлены на выставе, будуць праінфармаваныя пра гэта не пазней за 8 снежня.

Задаць пытанні ці ўдакладніць умовы конкурсу можна па тэл. (029) 388 25 64 – Марына Малініна.

І няхай вас ўсе пабачаць!



01.12.2008

«Нефармальная адукацыя аб Беларусі і для Беларусі"

У рамках ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі 2008 «Беларусь Сучасная» 12 снежня 2008 г., у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы
Установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь» (Мінск, вул.Захарава, 59 (каб. 304, чытальная зала) адбудзецца прэзентацыя выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў.

На прэзентацыі будуць прадстаўленыя матэрыялы і рэсурсы, прысвечаныя розным аспектам нефармальнай/ дадатковай адукацыі (тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. выданні), а таксама работы, звязаныя з тэмай устойлівага развіцця сучаснай Беларусі, яе гісторыяй і сучаснай культурай.

Пасля завяршэння працы выставы сабраная літаратура будзе перададзеная ў фонд Навукова-педагагічнай бібліятэкі, што забяспечыць доступ шырокага круга чытачоў да выданняў, часцяком апублікаваным малым тыражом.
Дадзенае мерапрыемства будзе цікавым выкладчыкам і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў, даследнікам і практыкам сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусі.

Удзел у прэзентацыі можа быць у наступных формах:

– вольны ўдзел

– прэзентацыя выдання або інфармацыйнага рэсурсу

Выданні, заяўленыя на прэзентацыю, павінны адказваць наступным патрабаванням:

– адпавядаць заяўленай тэме прэзентацыі

– мець перыяд выдання 2007–2008

– быць перададзеныя ў аргкамітэт не пазней 5 снежня 2008 г.

Пажадана, каб пасля правядзення прэзентацыі ў аўтараў была магчымасць перадаць сваё выданне ў фонд Навукова-педагагічнай бібліятэкі.

Для заявы выдання на прэзентацыю неабходна запоўніць заяўку і выслаць яе на адрас tydzen2008@gmail.com не пазней 3 снежня 2008г.

Удакладніць усе якія цікавяць пытанні, а таксама дамовіцца аб перадачы выданняў можна па тэл (029) 388 25 64 – Марына Малiнiна.

Удзел у прэзентацыі – гэта выдатная магчымасць зрабіць рэкламу вашым выданням і інфармацыйным рэсурсам. Бо яны будуць прадстаўленыя не толькі калегам, але і вашым патэнцыйным чытачам. А таксама пазнаёміцца з іншымі цікавымі працамі і пагутарыць з цікавымі людзьмі.

Заяўкі неабходна адправіць на адрас tydzen2008@gmail.com
не пазней 3 снежня.



01.12.2008

Праграмы ўступных выпрабаванняў па прадметах з'явіліся ў сеціве.
На сайце Нацыянальнага інстытуту адукацыі з'явіліся Праграмы ўступных выпрабаванняў па біялогіі, хіміі, фізіцы, матэматыцы, геаграфіі, грамадазнаўству, рускай і беларускай мове, рускай і беларускай літаратуры.
Іх можна спампаваць тут.

Старонкі