Архіў навін
Апошнія тэрміны: прыёму аповедаў – 15 верасня, галасавання ў намінацыі «глядацкіх сімпатый» – 25 верасня
Альтэрнатыўная моладзевая платформа абвяшчае конкурс гісторый з летнікаў, фэстаў, летніх вандровак.
Усе гісторыі будуць змешчаныя на сайце ampby.org. Аўтары дзвюх найлепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы. Адна гісторыя будзе вызначаная рэдакцыяй сайта, іншая – шляхам галасавання.
Апошні тэрмін падачы прац – 1 верасня
Сайт «Родная Еўропа» сумесна з інтэрнэт-часопісам «ПрайдзіСвет» аб’яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.
Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на «Пачатку кніжных дарог Беларусі»). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша «Даліна Ісы», напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце «Даліны Ісы». Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў.
Такім чынам: Кіянка...
20 жніўня
Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1–6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў.
Забег пачнецца ў 12.00 у цэнтры Гродна, а скончыцца праз 5 гадзін на цэнтральнай плошчы Друскенік. Адлегласць, якую плануецца прабегчы – 42 кіламетры, з іх 80% дыстанцыі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 ліпеня
Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў (уключна) паўдзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводства, Польшча).
Летнік ладзіцца ў межах праекта “Талерантнасць супраць прадузятасці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў”. Два тыдні ў першай палове жніўня хлопцы і дзяўчаты з Беларусі і Польшчы будуць знаёміцца з мовай, культурай, гісторыяй абедзвюх краін. Натуральна, што асаблівы акцэнт будзе зроблены на Кашубіі. Чакаюцца шматлікія экскурсіі па гэтым цудоўным краі, у Сопат і Гданьск ды некаторыя іншыя мясціны.
Пражыванне, харчаванне, інтэграцыйныя, культурныя, адукацыйныя і спартовыя мерапрыемствы цалкам бясплатныя.
Апошні тэрмін падачы заявак – сёння!
Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, абвяшчае пра магчымасць навучання на наступных курсах:
• Прасунутым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека;
• Школе правоў чалавека для моладзі.
Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека разлічаны на дасведчаных у тэме адукацыі па правах чалавека настаўнікаў, педагогаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў.
Школа правоў чалавека для моладзі разлічана на маладзёжных лідэраў ад 18 да 25 год, якія зацікаўлены ў атрыманні тэарэтычнай падрыхтоўкі і навучанню практычым механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека.
Прыём перакладаў да да 1 верасня
Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.
Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста «Землятрус у Чылі».
Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе «ПрайдзіСвет». Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.
Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.
Галоўная ўвага надаецца спрыянню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацы з Міністэрствам адукацыі праводзяцца конкурсы для вучняў і семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 2001–2003 гг. у рамках асобнага праекта.
Кансультант па нямецкай мове курыруе стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі. Па прафесіную кансультацыю настаўнікі нямецкай мовы могуць звяртацца да спадарыні Катарыны Ланге.
Андрэй Каравайка – Яўген Лівянт, TUT.BY
-Страшны не сам крызіс, а тэндэнцыі...
-Тэставанне – адзіны аб’ектыўны паказнік таго, што адбываецца ў нашай адукацыі...
-Сэнс тэставання адзін – яно мусіць быць сумленным. На шчасце, так і ёсць...
-Катастрофа не ў балах, а ў тым, што пераважная большасць 17-гадовых юнакоў і дзяўчат не ведаюць базавых рэчаў...
-Адзін чыноўнік Мінадукацыі сказаў, што інфармацыя ў свеце падвойваецца кожныя тры гады, таму трэба нагружаць дзяцей больш. А мне здаецца, наадварот, трэба вылучыць базавыя рэчы...
-Ёсць вялізная колькасць маладых людзей, якія хочуць вучыцца і атрымліваць адукацыю...
-У Мінску больш за палову школ, дзе ўзровень нулёвы...
-Але бяда ў тым, што той, хто адгадае 10 балаў, паступае ў педагагічны...
-Мае калегі, добрыя школьныя настаўнікі, ніколі не скардзяцца на заробак. Яны скардзяцца на ідыятызм таго, што адбываецца...
-Не ведаю, кім укладаецца навучальная праграма. Але ведаю, што яна бессістэмная і няўзгодненая...
-Падручнікі павінны некалькі год пісацца і выпрабоўвацца...
-Большасць настаўнікаў сышла на пенсію ці ў рэпетытары...
-Раней рэпетытар быў выбарам выпускнікоў, каб абагуліць і сістэматызаваць асноўныя веды. Цяпер ледзь не з пачатковай школы іх наймаюць тыя, хто можа сабе дазволіць...
-Калі ў школе не вучыцца, пачынаюцца канфлікты. У выніку школа не займаецца тым, чым павінна – даваць веды...
Апошні тэрмін прыёму прац – 25 жніўня
Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb!
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.