Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.11.2006

Адукацыйны медыягляд.
-- Судзяць дырэктара гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі.

30.10.2006

Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў
Восенню 2006 г. пачынаецца чарговы – пяты – набор удзельнікаў Праграмы “Азнаямляльныя паездкі ў Польшчу для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федерацыі” (Study Tours to Poland). У рамках Праграмы Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Адукацыя для Дэмакратыі” і Фонд “Барусія” запрашаюць паспяховых студэнтаў з вышэйзгаданых краін і рэгіёнаў у адна- – двухтыдневыя паездкі па Польшчы. Мэта праграмы – пазнаёміць нашых усходніх суседзяў з краінай і даць ім як мага больш інфармацыі пра яе. У рамках адна- – двухтыдневай паездкі ў Польшчу удзельнікі будуць мець магчымасць:
• пазнаёміцца з польскім навукова-акадэмічным асяроддзем і няўрадавымі арганізацыямі;
• сустрэцца з найбольш значнымі асобамі з грамадскага жыцця Польшчы
• прыняць удзел у лекцыях, варштатах, культурных мерапрыемствах і семінарах.
Паездкі запланаваныя на сакавік і красавік 2007 г.

16.10.2006

Міхась Булавацкі,
настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Аўтар дзеліцца методыкай выкладання матэматыкі і ўласнай сістэмай ацэнкі ведаў
на прыкладзе тэмы “Прагрэсіі” (алгебра, 9 клас; 13 гадзін па праграме гуманітарных класаў). Артыкул утрымлівае гістарычныя звесткі, цікавыя факты, гіторыі, якія дазваляюць настаўніку зацікавіць тэмай вучняў, зрабіць працэс навучання больш асэнсаваным.

Артыкул цалкам
16.10.2006

Падрыхтоўка для журналістаў з Беларусі
Фонд „Прэс-цэнтр для краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” разам з партнёрамі: Школай грамадскіх навук, Палатай прэс-выдаўцоў, а таксама Ініцыятывай „Свабодная Беларусь” запрашаюць журналістаў беларускай лакальнай прэсы на падрыхтоўку па тэхніцы журналістыкі і ролі СМІ ў грамадстве. Фундатарам праекту з’яўляецца Міністэрства замежных спраў РП у рамах праграмы замежнай дапамогі у 2006 г. Падрыхтоўка адбудзецца з 12 па 18 лістапада 2006 г. у Варшаве. Заявы прымаюцца да 22 кастрычніка 2006 г.

13.10.2006

На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў.

13.10.2006

Падведзеныя вынікі конкурсу «Вецер свабоды»
На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі.

03.10.2006

ТБМ патрабуе адмяніць выкладанне гісторыі па-руску.
Pашэнне Мінадукацыі парушае адладжаную сістэму беларускамоўнага выкладання гісторыі і геаграфіі, патрабуе ад настаўнікаў дадатковых намаганняў па падрыхтоўцы лексікі і метадычных распрацовак. Старшыня ТБМ Алег Трусаў звяртае ўвагу на тое, што вымаўленне і напісанне ўласных імёнаў у рускай і беларускай мовах мае пэўныя адрозненні, што пры выкладанні на рускай мове «адлучыць школьнікаў ад адвечных беларускіх імёнаў".

02.10.2006

Канцэрты беларускіх гуртоў у кастрычніку
- 13 кастрычніка. Фольк/pagan fest «Пятніца. 13" з удзелам гуртоў GUDA, ZNICH, ЛІТВІН ТРОЛЬ,ONCAVAROT, КАМАЕДЗІЦА і інш. Клуб Step (Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак: 18:00.  Кошт: 10 000. Продаж квіткоў: пераход Я.Коласа. 1.
- 5 кастрычніка. Вялікі сольны канцэрт барда і актора Віктара Шалкевіча з прэзэнтацыяй новага альбома «Гарадзенец прызямліўся у Менску». Малая заля к/з Менск. Пачатак а 19:00.

29.09.2006

Укладальнік тэсту – настаўнік матэматыкі Іван Сяргеевіч Храпавіцкі,
СШ №3 г.Глыбокае.
Гатовая раздрукоўка ўтрымлівае 50 заданняў, у тым ліку нестандартных. Тэст можна выкарыстоўваць не толькі дзеля кантроля і падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэставання, але дзеля развіцця.
Спампаваць тэст

29.09.2006


Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроку матэматыкі, шляхам выкарыстання лікавых матэрыялаў з беларускай гісторыі.



Вадзім ЛАБАНОК, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
Аспірант кафедры методыкі выкладання матэматыкі
Гаворачы пра беларускую нацыянальную школу, мы маем на ўвазе не толькі выкладанне прадметаў на беларускай мове. Фарміраванне асобы чалавека і грамадзяніна ёсць цэласны педагагічны працэс, які паступова ідзе праз выкладанне розных школьных прадметаў.

Старонкі